• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыяльная рэзiдэнцыя ў Партугаліi ад Free Belarus Center (дэдлайн — 7 красавіка)

    Партнёр Беларускай асацыяцыі журналістаў Free Belarus Cen­ter прапануе стыпендыяльную рэзідэнцыю для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў у Партугаліі. Удзельнікі_цы змогуць рэалізоўваць уласны праект цягам васьмі тыдняў, знаходзячыся ў Партугаліі і пры неабходнасці працягваючы асноўную працу дыстанцыйна.

    Хто можа падаць заяўку:

    • Дасведчаныя працаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, журналісты_кі, даследчыкі_цы з пацверджаным досведам працы ў сектары НДА, незалежных СМІ ці даследніцкіх цэнтрах не меней за 3 гады. Актывісты_кі з Беларусі, якія пражываюць у краіне ці за яе межамі.
    • Заяўкі прымаюцца ад аплікантаў_ак, якія знаходзяцца на стадыі рэалізацыі ўласнага праекта, распрацоўкі праектных канцэпцый, медыякампаній, журналісцкіх расследаванняў і сацыяльных даследаванняў, але патрабуюць бяспечных, спакойных і рэкрэацыйных варункаў, якія б дапамаглі прадухіліць выгаранне.

    Напрамкі патэнцыйных праектаў:

    • інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;
    • праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара;
    • сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара;
    • культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларускія актывісты_кі.

    Якія напрамкі не падтрымліваюцца стыпендыяй:

    • праекты і ініцыятывы, якія накіраваныя на дзяцей і падлеткаў;
    • некалькі мерапрыемстваў, не звязаных паміж сабой агульнай мэтай;
    • правядзенне і арганізацыя канферэнцый, трэнінгаў, інш.
    • па выніках рэзідэнцыі чакаецца, што ўдзельнікі_цы змогуць прадставіць канкрэтныя рэзультаты сваёй працы.

    Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць CV і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб. Дэдлайн – 7 красавіка 2024 года (уключна).

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Пачатак стыпендыяльнай рэзідэнцыі – 6 траўня. Працягласць – 8 тыдняў.

    Арганізатары_кі цалкам забяспечваюць пражыванне, праезд, стыпендыю ў памеры 500$ раз на месяц, а таксама юрыдычную, псіхалагічную, ментарскую і экспертную падтрымку па запыце.

    Free Belarus Cen­ter — гэта незалежная грамадская ініцыятыва, створаная для аказання гуманітарнай падтрымкі людзям, вымушаным пакінуць Беларусь, а таксама для інфармацыйнага асвятлення і забеспячэння міжнароднай рэакцыі на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці