• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту» (да 3 снежня)

    У вас ёсць ідэя, як абараніць альбо прасунуць правы чалавека ці дэмакратычныя каштоўнасці, але вы не зусім разумееце, як яе рэалізаваць? У вас ёсць ідэя, але няма партнёраў, і вы не ведаеце, дзе іх шукаць? У вас ёсць ідэя, вы ведаеце, як яе рэалізаваць, ёсць партнёры, але не ведаеце, дзе і як знайсці падтрымку? У вас няма альбо зусім малы досвед працы з праектамі, вонкавым фінансаваннем і справаздачнасцю? Калі перад вамі паўсталі такія пытанні – прыміце ўдзел у трэнінгу «Распрацоўка праектных заявак і асноўныя аспекты праектнага менеджменту», які арганізуе Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звоскага.

    Хто можа падаць заяўку на ўдзел у трэнінгу?

    У першую чаргу трэнінгі разлічаны на тых, хто плануе падаваць заяўкі ў межах конкурсу на падтрымку праектаў у галіне правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў, абвешчанага БДПЧ 6 лістапада 2018 года, але заяўкі будуць прымацца і ад іншых ініцыятыў і арганізацый, у якіх недастатковы досвед у галіне праектнага менеджмента і фандрэйзінга.

    Што дасць трэнінг?

    У рамках трэнінга ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі складання якаснай праектнай заяўкі, атрымаць растлумачэнне адносна важных дэталяў пры складанні праектнай заяўкі; набыць навыкі складання праектнай заяўкі і бюджэта, асноўных прынцыпаў справаздачнасці, атрымаць каштоўныя каментары і парады з боку экспертаў наконт пераўтварэння ўласнай ідэі ў жыццяздольны праект і пошуку партнёраў.

    Таксама ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з правіламі абвешчанага конкурсу праектаў, абмеркаваць іх і атрымаць адказы на ўзніклыя пытані.

    Як трапіць на трэнінг?

    Адбор удзельнікаў будзе праходзіць на конкурснай аснове. Жадаючым прыняць удзел у трэнінгу трэба запоўніць анлайн-анкету не пазней за 3 снежня 2018 года.

    Увесь трэнінг будзе праходзіць з 20 па 22 снежня 2018 г, пачатак трэнінга з 11:00, 20 снежня.

    Дзе: Вільнюс, Гатэль: Cor­ner Hotel, вул.T. Ševčenkos  16.

    Арганізатар: Беларускі ДПЧ імя Б. Звозскава

    Калі ў вас узнікнуць пытанні, звяртайцеся па адрасе assistantminsk@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Будзь журналістам новага пакалення! «Журфак па суботах» абвяшчае новы набор

    «Журфак па суботах» — гэта афлайн-навучанне па адзінай праграме ў Вільнюсе ці ў Варшаве для беларусаў і беларусак, якія хочуць пачаць або развіваць кар’еру ў журналістыцы.
    31.08.2026
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    04.09.2026
    Акцэнты

    Гайд па малавядомых магчымасцях ChatGPT, Gemini і Claude

    Большасць людзей карыстаецца Chat­G­PT, Gem­i­ni і Claude як звычайным пошукавіком: пытанне, адказ, закрылі акно. Але ў кожным з гэтых трох сэрвісаў ужо даўно ёсць функцыі, якія эканомяць гадзіны працы, але пра якія многія не ведаюць. Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекта для працы і паўсядзённых спраў «AI на практыцы» распавядае пра такія функцыі.
    03.08.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.