• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Трэнінг у Мінску “Бяспека журналістаў падчас расследаванняў” (рэгістрацыя да 25 красавіка)

    Міжнародная федэрацыя журналістаў у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў аб'яўляюць набор на двухдзённы трэнінг “Бяспека журналістаў падчас журналісцкіх расследаванняў”.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/124087.jpg

    Праграма трэнінгу разлічана на тых, хто мае досвед журналісцкіх расследаванняў, а таксама на журналістаў, якія плануюць уласныя расследаванні.

    Падчас навучання ўдзельнікі/-цы даведаюцца пра планаванне журналісцкіх расследаванняў з пункту гледжання ўласнай бяспекі, пра абарону крыніц інфармацыі, а таксама навучацца ацэньваць рызыкі і складаць план аператыўнай працы, аналізаваць пагрозы і выпрацоўваць контрмеры.

    Вядоўцы трэнінгу — сертыфікаваныя трэнеры па бяспецы журналісцкай дзейнасці, падрыхтаваныя МФЖ.

    Трэнінг адбудзецца ў Мінску 29–30 красавіка. Для іншагародніх прадугледжана кампенсацыя праезду і пражыванне.

    Працоўная мова — руская.

    Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 25 красавіка запоўніць рэгістрацыйную форму.

    Колькасць месцаў абмежаваная.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Прэмія Fetisov Journalism Awards (дэдлайн — 15 верасня)

    03.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.