Трэнінг-курс «Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту» ад Azbuka media (дэдлайн — 5 лістапада)
1 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Фактчэкінгавая ініцыятыва Azbuka media запрашае на анлайн-курс «Трэнды сацсетак і верыфікацыя кантэнту».
Курс складаецца з пяці тэарэтычных вэбінараў і выпускнога задання. Паспяховыя выпускнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.
Калі: з 14 лістапада да 12 снежня 2024 года, два разы на тыдзень.
Дзе: анлайн.
Тэмы курса:
- якія трэнды сацыяльных сетак сёння існуюць, як гэта ўплывае на вядзенне старонак;
- як працаваць з анлайн-аўдыторыяй якасна і паспяхова;
- як маніпулююць кантэнтам для павышэння яго бачнасці і ці варта гэта рабіць;
- што нясе з сабой штучны інтэлект і як яго інтэграваць у працу;
- апошнія навінкі Instagram, Facebook, Youtube, Tiktok, VK — як яны адлюстроўваюцца на карыстальніцкіх паводзінах;
- як адрозніць кантэнт, створаны нейрасеткамі;
- як можна верыфікаваць інфармацыю ў сетках — крытычнае мысленне і фактчэкінг.
Курс праводзіць прафесійны таргетолаг і SMM-менеджар з больш чым 10-гадовым стажам працы. Важная ўмова ўдзелу — падпіска на сацсеткі Azbuka media.
Дэдлайн падачы заявак — 5 лістапада 2024 года.
Па дадатковых пытаннях пішыце на info@azbukamedia.com
Azbuka media — усходнееўрапейская фактчэкінгавая ініцыятыва, якая аналізуе прастору навін Расіі, Беларусі, Украіны, краін Балтыі і Малдовы на прадмет распаўсюджанай дэзінфармацыі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
BYSOL адкрыў збор для журналісткі Валярыны Куставай
09.10.2024
Вярхоўны суд будзе разбіраць апеляцыйныя скаргі асуджаных да зняволення Алеся Сабалеўскага і Яўгена Глушкова
25.09.2024
«Такое можна ўбачыць толькі ў кіно». Эстонскі фатограф зняў навальніцу падчас паўночнага ззяння
05.08.2024
У Беларусі запускаюць «Фабрыку блогераў». На кастынг чакаюць 100 удзельнікаў
03.12.2024