Тры вакансіі ў «Нашай Ніве»
«Наша Ніва» шукае 1) кіраўніка відэааддзела, 2) вядучых для відэа, 3) перакладчыка з беларускай мовы на расейскую.
1) Кіраўнік відэааддзела. Тут трэба чалавек-матор з досведам працы з відэакантэнтам і ўласнымі ідэямі, здольны кіраваць камандай.
2) Вядоўца. Трэба людзі, якія хочуць працаваць у кадры, з добрай дыкцыяй і жаданнем развіваць уласныя праекты ў Ютубе і Тыктоку.
3) Перакладчык — трэба дасканалае валоданне расейскай мовай, уедлівасць, метадычнасць, хуткадзейнасць.
Вышліце максімальна падрабязнае рэзюмэ на мэйл nashaniva.com@gmail.com. У рэзюмэ пазначайце спасылкі на свае сацсеткі і ўсё, што можа сведчыць на вашу карысць. Апішыце свае ўменні і сферы прафесійных зацікаўленасцяў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў