• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Telegram цяпер можна мяняць голас падчас званкоў. Як гэта працуе?

    У месенджары Telegram з'явілася магчымасць змяняць свой голас падчас званкоў. Новая функцыя аднак не з'яўляецца часткай афіцыйнага абнаўлення Telegram, і яе нельга адшукаць ў наладах сацсеткі.

    Кампанія Voice­mod, стваральніца аднайменнай папулярнай нейрасеткі Voice­mod для змены голасу ў рэальным часе, адаптавала свой прадукт пад Telegram і ў супрацоўніцтве з кіраўніцтвам сацсеткі выпусціла новы дадатак VMgram.

    Дэбют VMgram, па словах яго стваральнікаў, з’яўляецца «першай прамой інтэграцыяй прадуктаў кампаніі Voice­mod з іншай камунікацыйнай платформай (Telegram), які дазволіць карыстальнікам сацсеткі пераўтвараць свае галасы ў рэальным часе падчас аўдыё– і відэазванкоў».

    Новы дадатак аднак даступны пакуль толькі для смартфонаў Android. А iOS-версію VMgram распрацоўшчыкі абяцалі выпусціць бліжэйшым часам.

    «Наша Ніва» спампавала VMgram (прадукт яшчэ ў бэта-версіі) і праверыла, як той працуе падчас званкоў у Telegram і якія яшчэ функцыі ёсць у дадатку. 

    Пасля ўстаноўкі дадатку, VMgram папросіць вас увайсці ў свой дзейны па актуальным нумары тэлефона акаўнт Telegram (працэс уваходу цалкам ідэнтычны уваходу ў Telegram, у тым ліку па ўводзе смс-кода і пароля двухфактарнай аўтэнтыфікацыі, калі ён ў вас маецца).

    Далей праз дадатак адкрыецца галоўны экран вашага акаўнта ў Telegram з усімі чатамі, наладамі і гэтак далей (поўная копія месенджара). Функцыя змены голасу таксама становіцца даступнай.

    Каб ёй скарыстацца, трэба зайсці праз VMgram у любы дыялогавы чат і націснуць на значок, які паказаны на скрыншоце знізу.

    Пасля гэтага адкрыецца меню са спісам даступных галасавых эфектаў. У бэта-версіі VMgram іх пакуль толькі 10. 

    Дзякуючы ім можна зрабіць голас дзіцячым ці наадварот надаць яму глыбіні і нізкага басу (быццам яго апрацавалі сілавікі). Можна дадаць на фон рэха, староннія шумы, імітацыю дрэннай сувязі альбо размаўляць, як аўтаадказчык. 

    Аднак частка гэтых фільтраў на стадыі бэта-версіі не заўсёды працуе спраўна, і бывае так, што эфект ад некаторых з іх наогул не адчуваецца суразмоўцам.

    У любым выпадку, дадатак толькі выйшаў у свет і гэта яшчэ не фінальная яго версія.

    Змяняць голас можна і падчас самога званка. Для гэтага, калі тэлефануеце, трэба націснуць на значок «Sound Effects» і абраць функцыю «Apply voice fil­er» (у працэсе званка можна змяняць ці адключаць галасавыя эфекты). Працуе і з відэа.

    Акрамя гэтага, дадатак VMgram дазваляе адпраўляць вашым кантактам гукавыя паведамленні, калекцыя якіх складае больш за 150 тысяч розных гукаў. Дасылаць гукі можна падчас перапіскі ў чатах і падчас званкоў.

    Для таго, каб знайсці гукавую панэль у чаце, націсніце на значок эмоджы ў левай ніжняй частцы экрана і затым абярыце ўкладку «Sound­board». Гукавыя паведамленні там разбітыя па катэгорыях.

    Калі вы жадаеце адправіць гук падчас званка, то проста націсніце на значок «Sound Effects» і затым абярыце варыянт «Send a Sound».

    Але важна памятаць, што гэтым дадаткам цяпер могуць карыстацца і махляры з сілавікамі.

    Чытайце яшчэ:

    Личные аккаунты нужно держать закрытыми? Изучили советы по безопасности в соцсетях

    Фотафейкі: праграмы і парады для праверкі выяў

    Силовики вычисляют авторов сообщений в «экстремистских» чатах. Как обезопасить себя?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці