• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар БАЖ «Афіцыйная VS Асабістая: як журналісту верыфікаваць гісторыю праз лёсы сваіх герояў» (22 лютага)

    Апошнім часам дзяржава ўсё больш актыўна навязвае нам сваю афіцыйную версію гісторыі Беларусі. З большага гэтая версія лінейная і аднабаковая. Яна не церпіць альтэрнатыўных меркаванняў, асабліва па складаных і спрэчных пытаннях. Але поглядаў на гісторыю Беларусі можа быць значна болей. Сведчанне таму — асабістыя лёсы людзей.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае журналістаў, блогераў і актывістаў, якія працуюць з гістарычнай тэматыкай, на вэбінар «Афіцыйная VS Асабістая: як журналісту верыфікаваць гісторыю праз лёсы сваіх герояў».

    На вэбінары вы даведаецеся:

    • пра асаблівасці працы з рознымі гістарычнымі перыядамі;

    • як збіраць звесткі пра герояў;

    • дзе шукаць крыніцы інфармацыі;

    • якія цікавосткі можна знайсці на старых здымках і ў сямейных архівах;

    • як эфектыўна камунікаваць са сваякамі герояў.

    Мы таксама навучым вас карыстацца рознымі базамі дадзеных і рэканструяваць асабістыя гісторыі герояў па дробных звестках.

    Вэбінар праводзіць журналіст-даследчык Ігар Станкевіч, складальнік курсу «Радавод. Аднаўляем гісторыю сваёй сям’і і краіны».

    Вэбінар адбудзецца 22 лютага 2024 года, чацвер, 18.00 — 19.30 па Мінску (17:00 — Вільня, 16:00 — Варшава).

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю за дзень (21 лютага) і за гадзіну да пачатку вэбінару.

    Прафесійнае журналісцкае аб’яднанне Беларуская асацыяцыя журналістаў прызнанае рэжымам «экстрэмісцкім фармаваннем». Калег, які знаходзяцца ў Беларусі, настойліва просім падключацца да вэбінару з выключанай камерай і мікрафонам, не задаваць пытанні голасам, а толькі ў чаце.

    Калі ўзніклі пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: office@baj.media

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024

    В Telegram и Viber можно посмотреть, какие каналы вы читаете без подписки. Как чистить эту информацию

    17.06.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці