• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар па працы з Twitter для журналістаў

    Журналісты з усяго свету могуць прыняць удзел у бясплатным вэбінары анлайн-пляцоўкі "ICFJ Anywhere" Міжнароднага цэнтра для журналістаў.

    Вэбінар ладзіцца 18 лістапада 2015 года пры падтрымцы Фундацыі «Dow Jones». Занятак будзе праходзіць на працягу адной гадзіны.

    Вядоўца вэбінару — Крыс Роўпэр, стыпендыят «ICFJ Knight Inter­na­tion­al Jour­nal­ism», — распавядзе пра магчымасці выкарыстання Twit­ter у журналістыцы, уключаючы ўплыў на рэдакцыйную палітыку і бізнэс-пытанні медыяарганізацый.

    Удзельнікі вэбнару пазнаёмяцца з паспяховымі прыкладамі выкарыстання Twit­ter і звярнуць увагу на патэнцыйныя небяспекі працы з гэтым рэсурсам.

    Пачатак вэбінару — а 18‑й гадзіне па мінскім часе.

    Вэбінар ладзіцца праз Google+ Hang­out тут.

    Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змогуць задаваць пытанні праз чат YouTube альбо ў Twit­ter — з хэштэгам #icfjdig­i­tal.

    Пра вядоўцу вэбінару:

    Крыс Роўпэр — дасведчаны dig­i­tal-стратэг, які мае стаж працы ў рэдакцыях СМІ больш за 15 гадоў.Да нядаўняга часу займаў пост галоўнага рэдактара «Mail & Guardian». Сёння Крыс Роўпэр з’яўляецца рэдактарам па працы з дадзенымі ў журналісцкай ініцыятыве Code for Africa (CfAfrica) ICFJ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці