• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Давер і рызыка: як працаваць з крыніцамі і героямі ў эпоху рэпрэсій» (рэгістрацыя да 12 траўня)

    Збіраеш гісторыю, але з мэтаў бяспекі не можаш паказаць, хто за ёй стаіць — крыніцы, герояў і нават сваё аўтарства? І ўсё роўна мусіш зрабіць яе праверанай, этычнай і пераканаўчай.

    Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на чарговы анлайн-модуль Media Ethics Lab.

    На вэбінары «Давер і рызыка: як працаваць з крыніцамі і героямі ў эпоху рэпрэсій» разбярэмся:

    • Як павысіць давер аўдыторыі да публікацый на падставе ананімных крыніц, герояў і аўтараў?
    • Як адказна карыстацца адкрытай інфармацыяй з сацыяльных сетак і не нашкодзіць людзям у Беларусі?
    • І як пры ўсім гэтым захоўваць стандарты журналістыкі, распрацаваныя для “мірных” часоў?

    Адказы на складаныя пытанні будзем шукаць праз:

    • Разбор рэальных кейсаў з практыкі беларускіх медыя;
    • Інструменты, якія ўжо выкарыстоўваюцца ў рэдакцыях;
    • Падыходы, якія ўжо дапамагаюць журналістам і журналісткам працаваць адказна нават у рызыкоўным кантэксце.

    Трэнер: Аляксей Шота, Hrodna.life

    Дзе і калі

    • анлайн (Zoom)
    • серада, 13 траўня 2026 года
    • 17:00–19:30 (Варшава) / 18:00–20:30 (Мінск, Вільня)

    Чакаем ад прысутных актыўнасці падчас разбору кейсаў і дыскусій.

    Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Падавайцеся да 12 траўня 2026 года, 17:00 па Вільні.

    Працоўныя мовы вэбінараў – беларуская і руская. Калі ў вас засталіся пытанні датычна курса, пішыце нам на office@baj.media.

    Media Ethics Lab праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў у партнёрстве з Фондам Фрыдрыха Эберта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.