• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вэбінар «Крызісная камунікацыя: алгарытмы вырашэння канфліктаў у рэдакцыі» (дэдлайн — 28 студзеня)

    Запрашаем на вэбінар «Крызісная камунікацыя: алгарытмы вырашэння канфліктаў у рэдакцыі» менеджараў, рэдактараў, журналістаў ды іншых прадстаўнікоў медыяў, якім ужо доўгі час даводзіцца працаваць у крытычных умовах.

    Вэбінар «Крызісная камунікацыя: алгарытмы вырашэння канфліктаў у рэдакцыі»

    Не першы год беларускія медыі працуюць у сітуацыях, якія вымагаюць ад усіх нас трываласці і ўстойлівасці. Падчас крызісу канфлікты могуць узнікаць з‑за зашкальваючых эмоцый, незразумелых роляў, супярэчлівых мэтаў, дэфіцыту рэсурсаў ці браку наладжанай камунікацыі.

    Разам з галоўнай прадзюсаркай Demo­c­ra­t­ic Media Insti­tute Марыяй Малевіч мы абмяркуем:

    • псіхалогію канфлікту;
    • асаблівасці працы ў доўгатэрміновай крызіснай сітуацыі;
    • юрыдычныя аспекты канфліктных сітуацый;
    • шляхі выхаду з канфлікту, у тым ліку, калі мірнае вырашэнне немагчымае.

    Вэбінар пройдзе 29 студзеня 2025 года з 17:00 да 19:00 па Варшаве, 18:00–20:00 па Вільні, 19:00–21:00 па Мінску, 20.00–22:00 па Тбілісі.

    На вэбінары мы пагаворым пра тое, чаму зараз у беларускіх рэдакцыях успыхваюць канфлікты, вызначым патэнцыйна слабыя месцы і тое, як выправіць сітуацыю, на якую паспрабуем зірнуць з пункту гледжання як супрацоўнікаў, так і працадаўцаў.

    Рэгістрацыя адкрытая да 28.01.2025, 17:00 па Мінску.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць запрашэнне і спасылку на трансляцыю за дзень і за гадзіну да пачатку вэбінару.

    Вэбінар «Крызісная камунікацыя: алгарытмы вырашэння канфліктаў у рэдакцыі» арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.

    Калі ў вас узніклі пытанні наконт вэбінару, пішыце нам: office@ baj.media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці