Конкурс World Press Photo Contest 2025 (дэдлайн — 10 студзеня)
                         Беларуская асацыяцыя журналістаў                    
                
                            World Press Photo Contest адзначае выдатныя фатаграфіі і фотапраекты, якія распавядаюць пра найважнейшыя гісторыі, падзеі і праблемы свету за апошні год.

Запрашаюць прафесійных фатографаў з усяго свету, якія працуюць у сферы журналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. Удзел бесплатны, але трэба пацвердзіць свой прафесійны статус.
Заяўкі на конкурс World Press Photo Contest 2025 прымаюцца да 10 студзеня 2025 года (да 13.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе).
Катэгорыі
- Сінгл — адзіночныя фатаграфіі, знятыя ў 2024 годзе;
 - Фотагісторыя – ад 4 да 10 фота, знятых у 2023 ці 2024 годзе;
 - Доўгатэрміновыя праекты – тэматычныя серыі ад 24 да 30 фота.
 
У гэтым годзе не будзе катэгорыі «Адкрыты фармат», у якой можна было прадставіць фотаздымкі з выкарыстаннем нетрадыцыйных метадаў і альтэрнатыўных падыходаў.
Узнагароды
- удзел у выставе World Press Photo 2025;
 - публікацыя ў калекцыйным штогодніку на 30 000 асобнікаў;
 - прасоўванне на платформах World Press Photo;
 - публікацыя ў інтэрнэт-калекцыі і асабісты профіль на сайце World Press Photo;
 - прэмія 1 000 EUR (для 42 пераможцаў);
 - прэмія 10 000 EUR (для 2 галоўных пераможцаў);
 - запрашэнне на праграму пераможцаў у Амстэрдаме.
 
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў