• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Як будаваць уплывовы медыябізнес — адкрытая сустрэча 17 кастрычніка, 18.00, Офіс БАЖ

    Адкрытая сустрэча з Ірынай Рубіc — сузаснавальніцай праекта Biasless, кіраўніцай ГА "Паслязаўтра", экс-дырэктарам і экс-уладальніцай бізнес медыябюро Ekonomika+.

    17 кастрычніка, 18.00 – 20.00

    Офіс ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", Мінск, вул. Кальварыйская, 16 - 265


     
    Запрашаем менеджараў рэдакцый, журналістаў, асобаў, якія маюць амбіцыі стварыць уласнае медыя.

    Сустрэча арганізавана ў рамках Першага міжнароднага Форуму Медыяпісьменнасці Media Lit­er­a­cy Solu­tions Forum (18–19 кастрычніка, Мінск).

    Падчас сустрэчы з Ірынай Рубіc будзем абмяркоўваць:

    • Як знайсці тэмы і фарматы, якія падвышаюць сацыяльны ўплыў медыя;

    • Як быць прыбытковым, калі працуеш найперш не дзеля грошай, а дзеля ідэі, місіі;

    • Як супрацоўнічаць з бізнесам, уладамі, НДА і донарамі;

    • Як правакаваць дынаміку ва ўласным сьветапоглядзе, каб стаць лідарам;

    • Чаму дзёрзкасць — новы чорны.

     
    Ірына Рубіс — актывістка і прамоўтэр  мэтаў ўстойлівага развіцця. Ініцыятар стварэння womo.ua (рэсурс для мацярок, якія ў справе), SHE Con­gress, Hefor­She кангрэса (у калабарацыі з UN Women).

    Магістар дзелавога адміністравання (Шэфілд, Вялікабрытанія), магістар маркетынгу (Кіеў, UA), выпускніца Еxec­u­tive sum­mer school ад IE (Мадрыд, Іспанія), Шведскага інстытута менеджмента (Стакгольм, Швецыя). Удзельніца дзвюх праграм, заснаваных Хілары Клінтан і Мадлен Олбрайт праекта Vital Voic­es (ЗША)

    Будуе масты паміж людзьмі, саюзніца ЛГБТІ, ненавісніца стэрэатыпаў, энергічны візіянер і тройчы мама.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Акцэнты

    Як прыручыць нейрасеткі ў 2026 годзе: гід па сэрвісах і тэрмінах для журналістаў

    Ад тэкстаў і выяў да аўдыя і відэа — разбіраемся ў асноўных магчымасцях сучасных нейрасетак, ключавых паняццях і інструментах, якія ўжо сталі часткай штодзённай працы медыя, грамадскіх арганізацый і бізнесу.
    29.06.2026
    Акцэнты

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    The Baltic Cen­tre for Media Excel­lence (BCME) пры падтрымцы Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі запускае праграму Baltic Shield: Strength­en­ing Inde­pen­dent Media (Балтыйскі шчыт: Умацаванне незалежных медыяў). Праграма даступна для беларускіх медыяў, чые супрацоўнікі і супрацоўніцы працуюць у краінах Балтыі.
    08.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.