«Зялёны партал» шукае рэдактара для брэсцкай старонкі сайта
Каманда Greenbelarus.info запрашае актыўных і заангажаваных для працы ў рэгіянальнай рэдакцыі сайта.
Пазіцыя: Рэдактар Брэстскай старонкі Зялёнага партала
Абавязкі:
-
валоданне інфармацыяй аб экалагічных праблемах і надзённых пытаннях у галіне аховы навакольнага асяроддзя і захавання прыроды ў Брэсцкай вобласці;
-
кіраванне працэсамі напаўнення сайта: кантэнт-планаванне, напісанне і/ці рэдагаванне тэкстаў, маніторынг СМІ па тэматыцы рэсурса, стварэнне ўнікальных загалоўкаў, узгадненне з крыніцай інфармацыі;
-
фарміраванне рэдакцыйнай палітыкі;
-
фарміраванне рэдакцыйнай каманды: наём журналістаў, пры неабходнасці павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў;
-
узаемадзеянне з распрацоўшчыкамі сайтаў, дызайнерамі, SEО-спецыялістамі;
-
распрацоўка стратэгій прасоўвання сайта ў інтэрнэце і сацсетках;
-
распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў (прэс-канферэнцый, прэс-брыфінгаў, конкурсаў і г.д.);
-
падрыхтоўка штотыднёвых і штомесячных справаздач.
Патрабаванні:
-
вышэйшая адукацыя (пажадана журналісцкая альбо філалагічная);
-
вопыт працы ў сферы online-камунікацый (больш за два гады на пасадах рэдактара, кантэнт-менеджэра);
-
вопыт працы з аўтарамі і экспертамі;
-
вопыт напісання і літаратурнага рэдагавання тэкстаў любога ўзроўню складанасці;
-
пажаданы, але не абавязковы вопыт адміністравання сайтаў на базе папулярных CMS;
-
валоданне беларускай і рускай мовамі, ангельская мова — пажадана;
-
высокі ўзровень пісьменнасці;
-
гатоўнасць самастойна вырашаць задачы, адказнасць, уменне фарміраваць і працаваць у камандзе.
Са свайго боку гарантуем:
-
дружны, творчы калектыў;
-
разнастайную дапамогу і падтрымку;
-
паглыбленне ў цікавую тэму аховы навакольнага асяроддзя;
-
павышэнне прафесійнай кваліфікацыі праз удзел у навучальных праграмах;
-
неблагі заробак.
Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыйны ліст дасылайце на электронную скрыню: greenbelarus.editor@gmail.com да 8 лістапада ўключна.