Архіў
Анджэй Пачобут выступіць у Львове. Мадэруе сустрэчу Аліна Рудзіна
Цэнтр памежжа УКУ сумесна з Цэнтрам польскай культуры ў Львове і Фундацыяй прамоцыі палякаў на Усходзе пры ўдзеле прадстаўнікоў беларускай супольнасці Львова запрашаюць на сустрэчу з Анджэем Пачобутам — беларускім журналістам, грамадскім дзеячам, былым палітычным зняволеным рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)
З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.
Journalism Lab: анлайн-заняткі для рэдакцый па выкарыстанні штучнага інтэлекту (дэдлайн — 2 лістапада)
Запрашаюць падаць заяўку на ўдзел у Journalism Lab — бясплатнай навучальнай праграме для рэдакцый, якія хочуць даследаваць магчымасці лічбавых інструментаў і штучнага інтэлекту ў журналістыцы.
Ноч расстраляных паэтаў 2026: дзе пройдуць акцыі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры, у ліку 22 літаратары. Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых.
Набор у Школу маладога пісьменніка (дэдлайн — 5 лістапада)
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў новы набор у Школу маладога пісьменніка. Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы. Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц — да 35 гадоў.
Збор праектаў для ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27» (дэдлайн — 27 кастрычніка)
Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) збірае праекты з міжнародным патэнцыялам да ўдзелу ў Еўрапейскім кінарынку пры «Берлінале’27». Арганізатары просяць дасылаць заяўкі на ігравыя, дакументальныя ды анімацыйныя поўнаметражныя фільмы на розных стадыях распрацоўкі.
Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 кастрычніка)
Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
Стыпендыя для журналістаў на праекты пра роўнасць, правы чалавека і глабальныя выклікі (дэдлайн — 8 лістапада)
Канадскі Equality Fund (Фонд роўнасці) адкрыў прыём заявак на першую праграму Equality Fund Journalism Fellowship — стыпендыю для журналістаў, якія асвятляюць, як мясцовыя супольнасці адказваюць на глабальныя выклікі. Праграма надае асаблівую ўвагу гендарнай роўнасці. Арганізатары плануюць выбраць да пяці ўдзельнікаў, кожны з якіх атрымае 4000 канадскіх долараў.
Воркшоп «Прасцей простага: як журналісту пісаць пра складанае — зразумела і без скажэнняў» (рэгістрацыя да 19 кастрычніка)
Прасцей — не значыць прымітыўна. На воркшопе з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойкай на канкрэтных прыкладах разбяром, як ператвараць складаныя тэмы ў зразумелыя гісторыі для людзей, якія нічога пра іх не ведаюць.
Адукацыйны курс «У інтэрнэце зноў хтосьці няправы» (рэгістрацыя — да 23 кастрычніка)
Арганізатары прапануюць за 5 заняткаў навучыць правяраць інфармацыю, фармуляваць доказы і публічна змагацца з дэзынфармацыяй. Толькі рэальныя кейсы з беларускіх медыя: спікеры раскладуць па костачках, у чым няправыя прапагандысты_кі.
Вэбінар «Ці выдае Еўропа? INTERPOL і экстрадыцыя ў Расію і Беларусь у 2026 годзе» (20 кастрычніка)
Reforum Help запрашае на вэбінар, прысвечаны пытанням міжнароднай абароны, механізмам INTERPOL і рызыкам транснацыянальных рэпрэсій у 2026 годзе.
Сустрэча з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды-26» (7 лістапада, Гданьск)
7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды-26» у межах мерапрыемстваў вакол 15‑й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая аднаіменная кніга — зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.
Дыскусія-выстава ад аўтараў медыяпраектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» у Беластоку (10 кастрычніка)
10 кастрычніка ў Беластоку адбудзецца дыскусія-выстава ад аўтараў медыяпраектаў «Трызуб і Пагоня» і «Сармат» кампаніі «Будзьма беларусамі». Удзел возьмуць Кацярына Ваданосава, Васіль Калач, Алесь Кіркевіч.
Фестываль ментальнага здароўя для беларусаў (17 кастрычніка)
17 кастрычніка ў Варшаве адбудзецца псіхалагічны фестываль «Карані і Крылы» для беларусаў. У праграме – лекцыі пра псіхічнае здароўе ў эміграцыі, сямейныя крызісы і сэксуальнасць, а таксама практычныя заняткі, прысвечаныя барацьбе са стрэсам.
Грант для развіцця дакументальнай фатаграфіі (дэдлайн — 12 кастрычніка)
Howard Chapnick Grant быў заснаваны W. Eugene Smith Memorial Fund у 1996 годзе ў памяць пра Howard Chapnick — кіраўніка фотаагенцтва Black Star, ментара фатографаў(-к) і аднаго з заснавальнікаў W. Eugene Smith Memorial Fund.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.