• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Грант для развіцця дакументальнай фатаграфіі (дэдлайн — 12 кастрычніка)

    Howard Chap­nick Grant быў заснаваны W. Eugene Smith Memo­r­i­al Fund у 1996 годзе ў памяць пра Howard Chap­nick — кіраўніка фотаагенцтва Black Star, ментара фатографаў(-к) і аднаго з заснавальнікаў W. Eugene Smith Memo­r­i­al Fund.

    Грант падтрымлівае лідарства ў сферах, якія важныя для дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі, але не заўсёды звязаныя непасрэдна са здымкай: рэдагаванне, даследаванні, адукацыя, менеджмент і іншыя практыкі, што падтрымліваюць развіццё фатаграфічнага поля.

    Фота: pexels.com

    Для каго: Адукацыйныя праграмы, ініцыятывы, арганізацыі і праекты, якія працуюць у полі дакументальнай фатаграфіі або фотажурналістыкі.

    Важна: грант прызначаны не для індывідуальных фатографаў(-ак) і не для стварэння або вытворчасці фатаграфій. Для гэтага існуюць W. Eugene Smith Grant і W. Eugene Smith Stu­dent Grant.

    Праграма павінна існаваць мінімум 1 год.

    Падавацца можна з любой краіны — міжнародныя заяўкі вітаюцца, акрамя выпадкаў, дзе гэта забаронена законам.

    Грант можа быць выкарыстаны на адукацыйныя актыўнасці, у тым ліку:

    • даследаванні;
    • непасрэднае навучанне;
    • анлайн-рэсурсы;
    • публікацыі;
    • архівы;
    • выставы;
    • распаўсюд праз сацыяльныя сеткі.

    Галоўнае — каб гэтыя актыўнасці былі звязаныя з адукацыйнай мэтай і развіццём дакументальнай фатаграфіі або фотажурналістыкі.

    Фінансавыя ўмовы:

    Грант — 7 500 USD — гэта прыкладна 6 580 EUR.

    Выплата адбываецца часткамі:

    • 6 000 USD пасля атрымання гранта;
    • 1 500 USD пасля падачы фінальнай справаздачы.

    Кошт падачы:

    Абавязковага рэгістрацыйнага ўнёску няма. Арганізатары прапануюць зрабіць добраахвотны данат 25 USD, калі праграма можа сабе гэта дазволіць.

    Для заяўкі патрэбныя:

    • апісанне праграмы на 1 старонку — да 500 словаў;
    • агляд дзейнасці праграмы, яе аўдыторыі і ўнёску ў грамадства;
    • мінімум 3 спасылкі для дадатковай інфармацыі — на праграму, арганізацыю-адміністратара, каманду, медыяпублікацыі і інш.

    Як падавацца: заяўкі прымаюцца напрамую па email info@smithfund.org. У тэме ліста трэба пазначыць: Chap­nick Grant.

    Адбор:

    Журы складаецца з трох чалавек — спецыялістаў(-ак), якія развіваюць дакументальную фатаграфію ў сваіх рэгіёнах. Журы будзе разглядаць short­list з 5 праграм, адабраных радай W. Eugene Smith Fund з усіх пададзеных заявак.

    Дэдлайн падачы заявак — 12 кастрычніка 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.