• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» прызналі экстрэмісцкай

    Кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" ў нашай краіне прызналі экстрэмісцкай. За яе захоўванне і распаўсюд цяпер могуць аштрафаваць. Неўзабаве адбудзецца першы суд з гэтай нагоды.

    Як стала вядома Еўрарадыё, 4 сакавіка Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга ўтрымлівае «прыкметы праяўлення экстрэмізму».

    Кніга выйшла з друку ў 2020 годзе. Яе складаюць гутаркі ў праграме «Ідэя Х» на Еўрарадыё, якія Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў вялі ў эфіры з самымі рознымі людзьмі. Гэта былі філосафы, літаратары, музыкі, мастакі, дыпламаты, гісторыкі, айцішнікі — агулам 85 інтэрв’ю, 600 старонак. Лукашук і Гаруноў спрабавалі высветліць, якая яна, нацыянальная ідэя, і ці ёсць яна ўвогуле?

    Днямі ў Беларусі прызналі экстрэмісцкай кнігу «Беларускі Данбас», якую выдалі ва Украіне беларускія журналісты Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці