• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вельмі прыстойны медыяландшафт». Акуловіч расказала, колькі СМІ засталося ў Беларусі

    За чатыры гады колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася больш чым на траціну.

    Ірына Акуловіч. Фота: БЕЛТА

    У Беларусі на 1 лістапада 2024 года было прадстаўлена 1146 СМІ, і гэта «вельмі прыстойны медыяландшафт». Такую заяву зрабіла генеральная дырэктарка Беларускага тэлеграфнага агенцтва Ірына Акуловіч на «Знакавай сустрэчы» з журналістамі ў Віцебску.

    Чыноўніца падзялілася дадзенымі Міністэрства інфармацыі. Пры гэтым яна падкрэсліла, што большасць СМІ ў Беларусі недзяржаўныя:

    «На 1 лістапада ў нас было прадстаўлена 1146 СМІ. Пры гэтым 603 недзяржаўныя. У нас у краіне 88 зарэгістраваных тэлепраграм, і толькі 40 дзяржаўныя. Яшчэ ёсць 76 радыёпраграм, 909 друкаваных выданняў, уключаючы 397 дзяржаўных. Акрамя таго, ёсць сем інфармацыйных агенцтваў, з іх толькі два дзяржаўныя», распавяла Ірына Акуловіч».

    Разам з тым гэтыя лічбы паказваюць, што за чатыры гады колькасць СМІ ў Беларусі скарацілася больш, як на траціну, заўважыла Еўрарадыё.

    Гэта пацвярджае хуткі аналіз статыстыкі на сайце Міністэрства інфармацыі. Так, на 1 мая 2020 года ў Беларусі было зарэгістравана 1922 СМІ. На 1 снежня 2024 года іх засталося 1143. Усяго за чатыры з паловай гады «зніклі» 779 СМІ. Толькі за апошні месяц у Беларусі стала на тры СМІ менш (калі параўноўваць апошнія дадзеныя Мінінфарма за снежань са статыстыкай за лістапад, прыведзенай Акуловіч).

    Дадзеныя Мінінфарма аб зарэгістраваных СМІ на 1 траўня 2020 года. Скрыншот з сервіса web.archive.org

    Статыстыка Мінінфарма таксама паказвае, што скарачэнне СМІ ў Беларусі ў асноўным адбываецца за кошт змяншэння колькасці недзяржаўных выданняў. Напрыклад, у маі 2020 года ў Беларусі было 435 дзяржаўных і 1190 недзяржаўных друкаваных СМІ. У снежні 2024-га засталося 397 дзяржаўных і 511 недзяржаўных друкаваных СМІ.

    Дадзеныя Мінінфарма аб зарэгістраваных СМІ на 1 снежня 2024 года. Скрыншот з сайта mininform.gov.by

    Пасля 2020 года большасць беларускіх незалежных медыяў прызнаная «экстрэмісцкімі» матэрыяламі ці фармаваннямі і працуе ў эміграцыі. Недзяржаўныя СМІ, якія засталіся ў краіне, вымушаныя трымацца прадзяржаўнай ці нейтральнай тэматыкі, каб не патрапіць пад рэпрэсіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці