Кошт падпіскі на прапагандысцкія выданні за апошні год вырас на 13–19%
На 7–9% за паўгода і на 13–19% за апошні год падаражэла падпіска на найбольш тыражныя прапагандысцкія выданні, сведчыць праведзенае «Позіркам» параўнанне коштаў у падпісных каталогах «Белпошты».

Ілюстрацыйнае фота: Позірк
Пры гэтым агульны рост спажывецкіх цэн за апошнія паўгода (лістапад да траўня 2024-га) склаў 1,8%, за год (лістапад 2024-га да лістапада 2023-га) — 5,5%.
З‑за дэ-факта дзеючай у краіне цэнзуры ў каталогах па-ранейшаму няма папулярных незалежных грамадска-палітычных СМІ, якія былі разгромленыя ўладамі.
Кошт камплекта “СБ. Беларусь сегодня” (экс-“Советская Белоруссия”) на першую палову 2025 года павялічыўся на 7,4% (са 117,60 да 126,30 рубля), “Народнай газеты” — на 9,1% (з 89,40 да 97,56), “7 дней” — таксама на 9,1% (з 55,20 да 60,24), “Знамени юности” — на 9% (з 52,38 да 57,12), “Сельской газеты” — на 7,4% (з 108 да 116,04), “Звязды” — на 7,1% (са 109,20 да 117 рубля), “Рэспублікі” — на 6,9% (з 108,60 да 116,10).
Кошт паўгадавога камплекта штотыднёвіка “Аргументы и факты” ў параўнанні з другой паловай 2024 года вырас на 8,1% (з 61,50 да 66,50 рубля). “Экономическая газета” патаннела на 15,8% (з 564,18 да 474,84).
У Беларусі зацвердзілі спіс СМІ, якія прафінансуюць з бюджэту
