• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ліст салідарнасці да дэлегатаў з’езду ГА «БАЖ»

    Inter­na­tion­al Media Sup­port (IMS) працуе дзеля глабальнай свабоды прэсы і забеспячэння лепшых і бяспечнейшых умоў, а таксама разумных законаў для мясцовых СМІ, якія пацярпелі ад канфліктаў і палітычных пераўтварэнняў.

    З вялікай заклапочанасцю і салідарнасцю IMS сочыць за нягодамі, якія перажывае БАЖ і беларускія журналісты на працягу кіравання Лукашэнкі — і праблемы толькі ўзмацніліся з часу выбараў у жніўні мінулага года. Мы высока ацэньваем працу БАЖ і беларускіх СМІ —  журналістаў і журналістак, прафесійных, нязломных і надзвычай адважных. Мы сапраўды ўражаныя мужнасцю і прафесійнай пазіцыяй сябраў БАЖ у сферы барацьбы за свабоду прэсы ў Беларусі і паляпшэння прафесійных стандартаў нават у такіх надзвычай складаных умовах.

    Грамадзяне маюць права ведаць, а медыя — права гаварыць, і вы дэманструеце гэтыя прынцыпы нават у самых рэпрэсіўных абставінах.

    Ад імя IMS мы жадаем вам добрага і дынамічнага кангрэсу. Мы далучаемся да паведамленняў з усяго свету — увесь свет салідарны з вамі.

    З найлепшымі пажаданнямі і салідарнасцю,

    Гульнара Ахундава, кіраўнік аддзела глабальнага рэагавання (IMS)

    Эма Лігнеруд Боберг, дарадца па гендарных пытаннях і распрацоўцы праграм (IMS)

    Гоар Хаджаян, менеджар праграмы (IMS)

    Жыве Беларусь!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці