• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніца усходнееўрапейскага бюро «Голасу Амерыкі» падтрымала палітзняволеную Ларысу Шчыракову

    Вядомая украінская журналістка, кіраўніца вяшчання «Голасу Амерыкі» ва Усходняй Еўропе Міраслава Гангадзэ павіншавала нашу палітзняволеную калегу Ларысу Шчыракову з атрыманнем ўзнагароды Free Media Awards і запісала для яе зварот са словамі падтрымкі.

    Ліст з віншаваннем ад Міраславы Гангадзэ да Ларысы Шчыраковай. Фота: Леанід Судаленка

    Міраслава Гангадзэ прысутнічала на цырымоніі ўручэння прэміі Free Media Awards, дзе адной з лаўрэатак стала Ларыса Шчыракова. Зараз беларуска адбывае 3,5 года зняволення. Узнагароду за яе прымаў праваабаронца Леанід Судаленка. Праз яго Міраслава Гангадзэ перадала віншаванні гомельскай журналістке.

    «Я хачу, каб ты трымалася. Таму што я сапраўды разумею, як гэта цяжка. Я таксама перажывала розныя трагедыі ў жыцці, але ты моцная, і я ўпэўненая, што ты пераможаш у гэтай барацьбе. І мы ўсе пераможам», — кажа Міраслава Гангадзэ ў звароце да Ларысы Шчыраковай.

    Глядзець відэазварот

    Міраслава Гангадзэ украінская журналістка, кіраўніца вяшчання «Голасу Амерыкі» ва Усходняй Еўропе. Муж Міраславы, журналіст Георгій Гангадзэ, быў выкрадзены і забіты ў 2000 годзе. З таго часу яна стала вядомым грамадскім дзеячам, які выступае за свабоду друку і абарону бяспекі журналістаў ва Украіне. Працягвае дабівацца правасуддзя ў справе аб забойстве яе мужа.

    Ларыса Шчыракова працуе ў калоніі швачкай, спадзяецца на спатканне з сынам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці