• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На дачку журналіста Змітра Лупача заведзена крымінальная справа. Яна ў СІЗА пад вартай

    Як стала вядома, яшчэ ў пачатку траўня глыбоцкія міліцыянты амаль апоўначы (23.35) затрымалі дачку журналіста Змітра Лупача Святлану. У той дзень яна адпачывала на Глыбоччыне разам з сябрамі, міліцыянты прыехалі ў самы разгар адпачынку і спачатку затрымалі ўсіх, але пасля выпусцілі і пакінулі ў міліцыі адну Святлану.

    Суддзя Глыбоцкага суда Андрэй Тарасевіч 3 траўня пакараў яе спачатку 10 суткамі па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Пасля гэтага над ёй быў яшчэ адзін суд, падчас якога дзяўчыне прысудзілі яшчэ за гэта і 25 базавых велічыняў штрафу.

    Але на гэтым улады не спыніліся і перавялі Святлану Лупач у Віцебскае СІЗА, ёй інкрымінуюць крымінальны артыкул 342 — Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства.

    Паводле гэтага артыкулу людзей караюць арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў.

    Напрыканцы ліпеня родныя разам з адвакатам Святланы спрабавалі аспрэчыць у абласным судзе яе затрыманне і ўзяцце пад варту. Судовае пасяджэнне па гэтай справе было закрытым і праходзіла ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Суддзя Алена Жук пакінула скаргу без задавальнення.

    У адваката Святланы Лупач узялі падпіску аб неразгалошванні, таму пра справу мала што вядома. Але лісты да родных час ад часу ад яе даходзяць.

    Чытайце яшчэ:

    «Заклікаем аднавіць свабоду прэсы». У Аўстраліі падтрымалі зняволеных беларускіх журналістаў

    Саша Романова: «Солидарность белорусов никуда не исчезла»

    Meta (Facebook) готовится к необычному шагу: Социальные сети получат чат-боты с разнообразными личностями

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці