• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Наста Касьцюгова,Наста Рагатко і Аляксандра Логвінава запусцілі новы праект StratComLab

    Пра гэта піша "Радыё Свабода".

    Аляксандра Логвінава, Наста Касьцюгова і Наста Рагатко запусьцілі новы праект — лябараторыю стратэгічнай камунікацыі Strat­Com­Lab.

    Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісала кіраўніца аддзелу камунікацый Офісу Сьвятланы Ціханоўскай Наста Рагатко.

    «Усім прывітаньне, у нас добрыя навіны. Мы нарэшце давялі да розуму даўнюю ідэю. Мы працягваем займацца тым жа, што і раней — дапамагаем фармаваць ідэі і расказваць іх людзям. Калі раней мы рабілі гэта ў рамках Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, то цяпер запускаем Strat­Com­Lab — лябараторыю стратэгічнай камунікацыі, якая можа ўзмацніць увесь рух: палітычных актараў, ініцыятывы, некамэрцыйныя арганізацыі і мэдыя», — напісала Рагатко.

    Таксама яна адзначае, што ад пачатку сакавіка больш не працуе ў Офісе, як і кіраўніца аддзелу па зьнешніх сувязях Аляксандра Логвінава, а таксама мэнэджар па стратэгічных камунікацыях Настасься Касьцюгова. Аднак усе працягваюць супрацоўнічаць з офісам.

    Інфармацыя пра ўсіх іх прыбраная з сайту Сьвятланы Ціханоўскай. Свабода зьвярталася па камэнтар да Насты Рагатко, але пакуль удзельніцы новага праекту вырашылі не выступаць у СМІ.

    Вядома, што Рагатко і Касьцюгова былі сярод сьпічрайтэраў Ціханоўскай. Яны рыхтавалі зварот лідэркі дэмакратычных сілаў на Новы год, як у 2022 годзе, гэтак і ў 2023‑м.

    Наста Рагатко — у мінулым рэдактарка сайту Kyky.org. Настасься Касьцюгова працавала ў праектах «Улей», «МаеСэнс», да эміграцыі працавала брэнд-мэнэджарам у кампаніі «21vek.by».

    Маці Настасьсі Касьцюговай — вядомая палітоляг, палітзьняволеная Валерыя Касьцюгова, яе асудзілі на 10 гадоў зьняволеньня. Аляксандра Логвінава апошнім часам была выканаўчым дырэктарам Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Менавіта яна сядзела побач зь Ціханоўскай на канфэрэнцыі «Новай Беларусі» ў Вільні.

    Чытайце яшчэ: 

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    «Людзі гатовыя былі нават валанцёрыць — для іх было важна, каб «Трыбуна» з’явілася на беларускай мове». Інтэрв’ю з кіраўніком выдання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці