• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нейрасетка ChatGPT ужо хутка сутыкнецца з больш прасунутым канкурэнтам

    Праз некалькі тыдняў у свабодны доступ выйдзе Bard — новы штучны інтэлект ад кампаніі Google, - піша "Наша Ніва".

    Кампанія Google 6 студзеня анансавала хуткае з’яўленне ў агульным доступе новага дыялогавага штучнага інтэлекту пад назвай Bard. Новая нейрасетка, як і яе нашумелы кампаньён Chat­G­PT, заклікана імітаваць рэальны чалавечы дыялог, сістэматызаваць і спрашчаць гіганцкія масівы інфармацыі, а таксама дапамагаць кожнаму карыстальніку ў вырашэнні яго бытавых і прафесійных задач.

    Напрыклад, можна будзе атрымліваць арыгінальныя парады альбо адказы на любыя складаныя пытанні, хутка пісаць сцэнарыі, артыкулы ці эсэ на розныя тэмы, складаць паэмы, вершы ці песні, ствараць музыку ці праграмныя коды для новых дадаткаў і многае-многае іншае.

    Bard заснаваны на ўласнай моўнай мадэлі ад Google для дыялогавых дадаткаў (Lan­guage Mod­el for Dia­logue Appli­ca­tions, ці скарочана LaM­DA). Гэта шматфункцыянальная мадэль падтрымлівае велізарную колькасць моў для камфортнай і зразумелай размовы.

    Па запэўненнях кампаніі, гэтая нейрасетка пры апрацоўцы запытаў ад карыстальнікаў зможа абапірацца не толькі на даступную ўсім інфармацыю аб свеце, але і на «ўласную моц, інтэлект і крэатыўнасць».

    «Bard будзе найлепшым сябрам і для пытлівых пачаткоўцаў, і для творчых энтузіястаў. Напрыклад, ён дапаможа растлумачыць новыя адкрыцці касмічнага тэлескопа NASA вашаму 9‑гадоваму дзіцяці альбо даведацца больш пра лепшых футбольных гульцоў на гэты момант і затым адразу атрымаць інфармацыю пра неабходныя практыкаванні, каб таксама развіць свае навыкі», — падкрэслівае Сундар Пічаі, генеральны дырэктар Google і Alpha­bet.

    Паводле яго слоў, Bard стане даступны ўжо ў найбліжэйшыя тыдні. У саму нейрасетку кампанія Google інвеставала каля 400 млн даляраў.

    Чытайце яшчэ: 

    Восемь примеров, как использовать нейросеть ChatGPT для работы

    Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы

    «Мегазадача Белоруссия». Как Роскомнадзор цензурирует беларуский интернет

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці