• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новая адміністрацыйная справа супраць журналіста-фрылансера, гэтым разам у Віцебску

    Пратакол пра адміністрацыйнае парушэнне паводле артыкула 22.9  КаАП (парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ), складзены на фрылансера Сяргея Русецкага.

    Паводле словаў Сяргея Русецкага, напачатку яго вінавацілі па іншым артыкуле — за нібыта ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Дзень Волі:

    “Пра распачатую супраць мяне справу паведаміў па тэлефоне старшы інспектар аддзела аховы парадку і прафілактыкі Кастрычніцкага РАУС, капітан Сяргей Вяракса. Распавёў, што ў яго маюцца матэрыялы пра парушэнне артыкула 23.34. Запрасіў даць тлумачэнні. Давялося тлумачыць, што ў акцыях я не ўдзельнічаў, і што мэты ў мяне былі іншыя — прафесійныя. Я асвятляў віцебскае святкаванне Дня Волі, калі людзі прайшлі па горадзе, ускладаючы кветкі ў памятных мясцінах — да мемарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава, да помніка Караткевічу… Урэшце супрацоўнік міліцыі вырашыў гэтую справу, заведзеную супраць мяне, скасаваць. І распачаць іншую — за парушэнне артыкула 22.9”.

    Сяргей Русецкі азнаёміўся з пратаколам, яму сказалі чакаць позву ў суд.

    Нагадаем, пасля затрымання 25 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска пакараў штрафамі мінскіх журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела, якія рабілі для “Белсата” наўпроставую трансляцыю. Суддзя Уладзімір Царыкаў пастанавіў, што яны парушылі адміністрацыйны артыкул 22.9 КаАП. А журналіст-фрылансер з Оршы Арцём Сізінцаў, таксама затрыманы 25 сакавіка, быў вымушаны правесці 10 сутак у ізалятары часовага ўтрымання: суддзя Валянціна Міхасёва не пагадзілася з тым, што хлопец выконваў прафесійныя абавязкі і пакарала паводле артыкула 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Паводле таго ж артыкула былі пакараныя арыштамі і віцебскія БАЖаўцы Леанід Свецік і Канстанцін Мардзвінцаў. Іх таксама звінавацілі за ўдзел у падзеях 25 сакавіка, якія яны збіраліся асвятляць на мясцовым сайце “Віцебская вясна”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці