• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі за напад на Маршы на Азаронка і яго аператара

    У судзе Заводскага раёна Мінска 21 снежня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага палітзняволенага Арцёма Забелянкова. Суддзя Алена Капцэвіч прызначыла хлопцу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 

    Хлопца асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 198 Крымінальнага кодэкса (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста) за ўдзел у «Маршы гонары» 11 кастрычніка 2020 года і патрабаванне ў прапагандыста Рыгора Азаронка і аператара Андрэя Іваненкі спыніць відэаздымку.

    Паводле версіі абвінавачвання, Арцём Забелянкоў удзельнічаў у Маршы 11 кастрычніка 2020 года, дзе патрабаваў у аднаго з супрацоўнікаў дзяржканала спыніць здымку, пагражаў гвалтам аператару Андрэю Іваненку і ўжыў гвалт у дачыненні да супрацоўніка дзяржканала СТВ Рыгора Азаронка. Дзеянні хлопца кваліфікавалі ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 198 Крымінальнага кодэкса (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста). Затрымалі Арцёма 14 ліпеня 2022 года і змясцілі пад варту ў СІЗА‑1.

    Працэс над ім распачаўся 20 снежня ў судзе Заводскага раёна Мінска. Па справе выступалі два пацярпелых — Рыгор Азаронак і Андрэй Іваненка. Першы на суд не з’явіўся, а другі прасіў на працэсе не пазбаўляць хлопца волі. Азаронак у суд перадаў заяву, у якой казаў, што не мае прэтэнзій да абвінавачанага. 

    На судзе Забелянкоў прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым. Паводле палітвязня, пра несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, якое праходзіла на праспекце Незалежнасці 11 кастрычніка 2020 года, ён даведаўся з сацыяльных сетак і накіраваўся туды «з цікаўнасці». Растлумачыць матывы нападу на журналіста Забелянкоў не змог. Ён таксама прызнаў, што мог пляскаць рукамі і выкрыкваць лозунгі, а таксама адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі.

    Пракурор запрасіў для Забелянкова два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На наступны дзень суддзя Алена Капцэвіч прызначыла менавіта тое, што прасіла дзяржабвінавачванне.

    Чытайце яшчэ:

    У Гомелі з’явіўся самвыдат пад брэндам прапагандысцкага дзяржаўнага выдання

    У Мінску прайшло развітанне з тэатральным крытыкам Аляксеем Стрэльнікавым

    Кантэнт сацсетак мазырскага недзяржаўнага «Радыё Нэлі-Інфа» прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці