• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папа рымскі назваў фэйкі «цяжкім грахом»

    Папа рымскі Францішак заклікаў журналістаў асьвятляць навіны спакойна, дакладна і поўна, раскрытыкаваўшы распаўсюджваньне недакладнай інфармацыі і імкненьне СМІ да сэнсацыйнасьці.

    Як паведамляе радыё Ватыкана, пантыфік сказаў пра гэта 16 сьнежня на сустрэчы з італьянскімі журналістамі.

    «Няма патрэбы ўпадаць у „камунікацыйныя грахі“: дэзінфармацыю, аднабаковае асьвятленьне падзеі, якое зьмяшчае прыкметы сэнсацыйнасьці, або паклёп, выцягваньне старых, даўно мінулых рэчаў. Гэта вельмі цяжкія грахі, якія наносяць шкоду сэрцу журналіста і іншым людзям», — сказаў папа Францішак.

    Пантыфік дадаў, што місія журналістаў — дакладнае інфармаваньне, прадстаўленьне людзям фактаў, максымальна набліжаных да рэальнасьці.

    Францішак падкрэсьліў, што ў цяперашні час, калі пануе імкненьне да хуткай падачы інфармацыі і сэнсацый, якім не хапае дакладнасьці і паўнаты, востра адчуваецца патрэба ў надзейнай інфармацыі, з праверанымі дадзенымі і навінамі, мэта якіх не забаўляць або ўражваць, а стварыць у чытачоў крытычны падыход, які дазволіць ім задаваць правільныя пытаньні і рабіць абгрунтаваныя высновы.

    Нядаўна адзін зь вядучых слоўнікаў ангельскай мовы — Collins Eng­lish Dic­tio­nary назваў выказваньне fake news (ілжывая навіна) словазлучэньнем года. За апошні год словазлучэньне fake news рэзка набыло папулярнасьць. Частата яго выкарыстаньня вырасла больш чым у тры разы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці