• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх фармаванняў – «Гомельская вясна» з імем былой журналісткі Ларысы Шчыраковай

    Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 9 жніўня прыняў адмысловае рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» праваабарончай арганізацыі «Гомельская вясна», а таксама яе інфармацыйнага сайта і акаўнтаў у сацсетках і месенджарах.

    У рашэнні КДБ гаворыцца, што «група грамадзян здзяйсняе экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку праз інтэрнэт-рэсурсы, аб’яднаныя агульнай назвай «Гомельская вясна». Афіцыйная дата ўключэння ў пералік экстрэмісцкіх фармаванняў — 14 жніўня 2023 года.

    Да інтэрнэт-рэсурсаў «Гомельскай вясны» аднесеныя: сайт «Гомельская вясна», Telegram-канал «Гомельская вясна», чат-бот @Homiel_Bot, профіль у Face­book «Гомельская вясна», а таксама афіляваныя старонкі ў «Одноклассниках» і на YouTube.

    На сайце КДБ у апісальнай частцы рашэння насупраць праваабарончай арганізацыі «Гомельская вясна» значыцца імя былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай як адказнай асобы за згаданыя інтэрнэт-рэсурсы.

    Акурат у гэтыя дні ў Гомельскім абласным судзе вядзецца разгляд крымінальнай справы супраць Шчыраковай. Следства звінаваціла яе ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1, 2 арт. 361–4 КК) і  «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт.369–1 КК). Такую кваліфікацыю падтрымала пракуратура. Судовы працэс зрабілі закрытым. Невядома, распаўсюд якіх нібыта ілжывых звестак пра Беларусь у сетцы Інтэрнэт ставяць у віну журналістцы. Гэтаксама як невядома, у чым выявілася яе «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

    Не выключана, што вышэйзгаданыя інфармацыйныя рэсурсы фігуруюць ў крымінальнай справе журналісткі і ўрэшце стануць дадатковым аргументам у доказе віны падсуднай.

    Дарэчы, Face­book-акаўнт «Гомельская вясна» на падставе рашэння Ленінскага суда Брэста яшчэ 8 чэрвеня 2023 быў унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Нагадаем, Ларысу Шчыракову затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа 6 снежня 2022 года пасля ператрусу ў яе доме. З таго часу жанчыну ўтрымліваюць пад вартай у следчым ізалятары. На момант затрымання Ларыса ўжо адышла ад журналісцкай працы, была прадпрымальнікам, аказвала фотапаслугі гамельчукам з выкарыстаннем нацыянальных строяў з багатай асабістай калекцыі. Першапачаткова Шчыракову вінавацілі толькі ў «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь», а пасля следства дадало яшчэ і «экстрэмісцкі» артыкул, паводле якога санкцыі больш жорсткія — да 7 гадоў зняволення.

    Пасля затрымання журналісткі яе непаўнагадовага сына Святаслава міліцыя перадала ў сацыяльны прытулак. Сына Ларыса расціла адна, бо з мужам даўно ў разводзе. Служба апекі не дазваляла забраць Святаслава ні дзядулі, ні іншым сваякам. З прытулку падлетка забраў бацька. Па выкліку сваякоў ён адмыслова прыехаў у Гомель з расійскага Новасібірску, дзе працяглы час жыў асобна.

    За кратамі ў красавіку Ларыса Шчыракова сустрэла і сваё 50-годдзе. У тым жа месяцы памерла яе маці, але на пахаванне Ларыса не прысутнічала.

    Чытайце яшчэ:

    Гомельскай журналістцы не аддаюць зроблены беларускі пашпарт у пасольстве РБ у Нямеччыне

    «У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ

    Паэтка Сабіна Брыло: «Я не прызнаю за рускай мовай віны і не прызначаю ёй пакараньня»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці