• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Паства” Наталлі Дораш: фотавыстава ў Гродне

    Адна з самых вядомых фатографаў Гродзеншчыны Наталля Дораш 22 студзеня прадставіла ў “Цэнтры гарадскога жыцця”, што ў знаходзіцца ў Гродне на вуліцы Савецкай свой праект пад назвай “Паства”.

    У   арыгінальнай экспазіцыі майстаркі фота больш за тры дзесяткі здымкаў,  якія паказваюць, як жыхары маленькай вёскі на Гродзеншчыне рыхтуюцца да прыходу святара, чакаюць яго з дня на дзень.

    — Існуе такая традыцыя ў праваслаўных, калі пасля Вадохрышча святар ходзіць па хатах сваіх прыхаджан ды асвячае хаткі. Святар сваімі нагамі абыходзіць кожную хату і бачыць, дзе ўжо няма сцяжынак, дзе ў вокнах няма святла, дзе не дымыць комін — значыць ніхто не жыве там. А калі адчыненая брамка і пратаптаная сцяжынка, гаспадыня хоча сустрэць святара, і яго чакаюць заўсёды з вялікай радасцю. Ён чытае малітвы, асвячае хату, усе яе куточкі. Да святара не ўсе могуць прыехаць па стану здароўя, з‑за адсутнасці часу. Гэты прыходскі святар ведае амаль усю сваю паству па імёнах, — расказала Наталля Дораш пра гісторыя фотаздымкаў.

    На фота адлюстраваная вёскі Сянькоўшчына, Шышкі, агулам вёсак 6–7, жыхары з якіх едзяць у адзін храм Серафіма Сароўскага.

    Пра адметнасць працаў Наталлі Дораш распавядае Мікола Таранда — кіраўнік “Паходні” і фатограф, які ўжо 53 гады здымае гродзенцаў. Выстава яго здымкаў адбываецца цяпер у Мінску ў галерэі TUT.BY.

    — Выстава паказвае пагібель беларускай вёскі. Калі ў 1950‑я гады мой дзядзька здымаў, там людзі хай сабе бедна апрануныя, але ў іх была прага да жыцця, да будучыні. Тут ужо перспектывы нямя. Галоўнае — дажыць. У гэтай неацепленай хаце, у адзіноце, без дзяцей, без унукаў, бо ўсе паз’язджалі. Вёска дажывае свае апошнія дні. Для будучых пакаленняў гэтая выстава будзе добрай памяткай, — гаворыць Мікола Таранда.

    — Мне цікава было паглядзець на гэтыя працы, склалася ўражанне, што яны былі зробленыя не некалькі год таму, а некалькі дзесяцігоддзяў — у 1970 – 1980‑я гады ХХ стагоддзя. Людзі амаль не змяніліся. Глядзіш архіўныя здымкі і гэтыя — адныя і тыя ж твары. Цікава паглядзець на інтер’еры хат, на твары людзей. І традыцыя абыхода святаром важная для людзей, бо для многіх гэта — хіба, адзіная магчымасць памаліцца разам, — гаворыць сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, фатограф Аляксандр Саенка.

    Па словах Наталлі Дораш, большасць фота знятыя з першага разу, без падрыхтоўкі і таму на іх  маожна пабачыць жыццёвыя вобразы, твары.

    Выстава Наталлі Дораш ў Гродне будзе працаваць да 12 лютага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці