• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёлета за паўгода пракуратура Магілёўскай вобласці абмежавала доступ з Беларусі да дзевяці інтэрнэт-рэсурсаў

    Доступ абмежаваны Дзяржаўнай інспекцыяй па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў адпаведнасці з пастановамі пракурора Магілёўскай вобласці Валерыя Куліковіча.

    Пракуратура Магілёўскай вобласці. Фота: prokuratura.gov.by

    Усе  гэтыя дзевяць інтэрнэт-рэсурсаў, як даводзіць пракуратура Магілёўскай вобласці, «маглі нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам» краіны, бо там нібыта «публікаваліся звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, накіраваныя на прапаганду экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю органаў улады і праваахоўнай сістэмы».

    Служба інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці паведамляе, што адзін з інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх з тэрыторыі Беларусі заблакаваны, гэта сайт «Прадстаўнiцтва па нацыянальным адраджэннi» (ідэнтыфікатар rеvivalbelarus.org). Паводле надзорнага ведамства, сайт з’яўляецца «часткай экстрэмісцкага фармавання «Аб’яднаны пераходны кабінет» і на яго старонках размяшчаліся спасылкі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя матэрыялы. Да слова, сайт «Прадстаўнiцтва па нацыянальным адраджэннi» не ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Астатнія восем інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх абмежаваны паводле пастаноў пракурора Магілёўскай вобласці, у паведамленні прэсавай службы не называюцца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.