• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-канферэнцыя напярэдадні суду над Андрэевай і Чульцовай ВІДЭА

    9 лютага суд Фрунзенскага раёна пачне разглядаць крымінальную справу супраць журналістак тэлеканала “Белсат” Кацярыны Андрэевай (Бахвалавай) і Дар’і Чульцовай.

    15 лістапада журналісткі вялі прамы эфір з акцыі пратэсту на «Плошчы Перамен» у Мінску, пасля ягога былі затрыманыя і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).

    Праваабарончая супольнасць прызнала Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязнямі. Многія беларускія і міжнародныя арганізацыі патрабуюць неадкладнага вызвалення журналістак. 9 лютага пачынаецца судовы працэс, журналісткам пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.

    - З якім настроем абвінавачаныя і іх родныя падыходзяць да суду?

    - Што чакаць ад судовага працэсу па паказальнай крымінальнай справе супраць журналістаў?

    - Як разгортваюцца рэпрэсіі супраць медыя і што калегі ў Беларусі і свеце могуць зрабіць для спынення арыштаў і пераследу?

    Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў пятніцу, 5 лютага, раскажуць:

    - муж абвінавачанай журналісткі Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш;
    — старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец;
    — намеснік дырэктара тэлеканала “Белсат” Аляксей Дзікавіцкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці