Прэзентацыя вынікаў першага этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ АНЛАЙН
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” распачало традыцыйны маніторынг асвятлення прэзідэнцкіх выбараў у сродках масавай інфармацыі.
Маніторынг скіраваны на тое, каб падвысіць у журналісцкай супольнасці і ў выбаршчыкаў разуменне неабходнасці поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасці прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасці выканання абавязку непрадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.
Аб’ектамі даследавання стануць цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і інтэрнэт-медыя.
Маніторынг базуецца на якасным і колькасным аналізе матэрыялаў выбарчай тэматыкі, публікаваных у дзяржаўных і недзяржаўных медыя, і дазваляе выявіць агульны характар асвятлення кампаніі, а таксама фіксаваць выпадкі аднабаковага альбо скажонага асвятлення, адхіленні ад прафесыйных стандартаў, парушэнні норм журналісцкай этыкі.
Вынікі першага этапу маніторынгу будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі ГА «БАЖ»:
9 ліпеня, 12:00, офіс ГА «БАЖ» (Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265).
Трансляцыя мерапрыемства таксама будзе ажыццяўляцца ў Zoom ПА ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ
Маніторынг асвятлення ў СМІ парламенцкіх-2019
Маніторынг асвятлення парламенцкай кампаніі-2016
Маніторынг асвятленне прэзідэнцкіх выбараў-2015