• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прыпыніла выхад дзіцячая «Паласатая газета»

    Пра прыпыненне выхаду «Паласатай газеты» на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла яе стваральніца і галоўная рэдактарка Ганна Граноўская.

    «Ну что ж… Теперь официально: жизнь “Полосатой газеты” приостановлена. Минимум полгода она выходить не будет», — напісала Ганна Граноўская.

    «Да, не накопила ничего, да, я серьёзно заболела и уже второй год лечусь — но так случилось и я учусь с этим жить. Я, конечно, сильно сбавила обороты, но это лишь часть от всей причины, — тлумачыць Ганна Граноўская. — Да, проект про культуру и духовные ценности — это как правило, часть корпоративно-социальной ответственности при какой-нибудь большой компании. Иначе не продержаться. Но у меня получилось».

    Дзіцячая газета выходзіла ў Беларусі 10 гадоў. У 2023 годзе рэдакцыя выдала беларускамоўны спецвыпуск газеты. Рыхтаваўся і другі нумар «Палосачкі па-беларуску». Ганна Граноўская плануе завершыць працу над ім і прымае перадзамовы. Таксама яна плануе распрадаць архівы нумароў з 2020 года.

    «Паласатая газета» — пераможца міжнародных конкурсаў дзіцячых СМІ 2019 і 2020 гадоў, лаўрэат Нацыянальнага конкурсу «Золотая литера» 2016 года. Яе рэдактарка Ганна Граноўская — настаўніца пачатковых класаў, педагог-псіхолаг, аўтарка нестандартных дапаможнікаў для дзяцей — пазіцыянавала выданне як «сацыяльны праект, які прапагандуе здаровы лад жыцця і духоўна-маральныя каштоўнасці», а таксама выхоўвае адказнасць за экалагію і беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў.

    Чытайце яшчэ:

    Зачыніўся часопіс «Дзеяслоў», які выходзіў больш за 20 гадоў

    Змогуць выжыць толькі буйныя гульцы? Беларускія журналісты ў Беластоку пагутарылі пра дасягненні і «факапы» 2023 года

    «Ідзе паступовае паглынанне калектыўнага беларуса расійскім кантэкстам». Крытыкі падвялі культурніцкія вынікі года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці