• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рада БНР узнагародзіла журналістку Свабоды Алену Радкевіч і іншых дзеячоў за заслугі перад беларускім народам

    Упершыню з 1950 году Рада БНР узнагародзіла тытуламі кавалера Ордэну Пагоні з наданнем адзнакі Крыжа Ордэну Пагоні.

    У 106‑ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэты аб узнагароджаньні за заслугі перад беларускім народам:

    • Зянона Пазьняка – за найважнейшы ўнёсак у здабыцьцё незалежнасьці Беларусі, нацыянальнае адраджэньне, абарону дэмакратыі,
    • праваабаронцу Алеся Бяляцкага – за выбітныя заслугі маральна-грамадзкага лідэрства нацыянальнага маштабу на абароне грамадзянскіх і нацыянальна-культурных правоў і законнасьці Беларусі ў варунках асабістае небясьпекі, а таксама два палітычныя зьняволеныя, чые імёны пакуль не апублічваюцца зь меркаваньняў асабістай бясьпекі.
    • Гэтай жа ўзнагародай адзначаныя два рэлігійныя і духоўныя лідэры нацыянальнага маштабу, чые імёны пакуль не апублічваюцца.

    Мэдалём Ордэну Пагоні адзначаныя:

    • ваяр і вайсковы арганізатар у батальёне «Волат» з дадатковай вайсковаю адзнакаю і адзнакаю за мужнасьць,
    • дырэктар «Беларускага дому» ў Варшаве Алесь Зарамбюк,
    • намесьнік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук (з дадатковай вайсковаю адзнакаю),
    • куратарка кніжнай калекцыі бібліятэкі імя Скарыны ў Лёндане Караліна Мацкевіч,
    • камандзір палка імя Кастуся Каліноўскага Дзяніс Прохараў (з дадатковай вайсковаю адзнакаю),
    • дзеяч Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі і адзін з кіраўнікоў Беларускага Дабранчыннага Фонду Сяргей Пяткевіч,
    • удзельніца нацыянальнага руху пачатку 1980‑х і непадцэнзурнага друку журналістка Алена Радкевіч,
    • сустаршыня руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая,
    • а таксама брытанскі навуковец Алан Фляўэрс і грамадзкі актывіст, які шмат зрабіў у справе дабрачыннасьці,
    • мэдык Сяргей Юрчанка (Чэхія).

    За ўнёсак у беларускую культуру і адукацыю мэдалём Ордэну Пагоні ўзнагароджаныя:

    • аўтарка падручнікаў па беларускай мове для 1–6 клясаў, беластоцкая настаўніца Аліна Ваўранюк,
    • заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі і кіраўнік беластоцкай Фундацыі «Kamunikat.org» Яраслаў Іванюк,
    • паэт Андрэй Хадановіч.

    Закрытым дэкрэтам Старшыня Рады БНР узнагародзіла мэдалём «За баявыя заслугі» трох афіцэраў і 14 байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага, аднаго афіцэра і 11 байцоў батальёну «Волат», а таксама аднаго байца асобнай дэсантна-штурмавой роты «Беларусь» у складзе аднае з брыгадаў Збройных сілаў Украіны.

    Аднаму з вайсковых арганізатараў, раней узнагароджанаму мэдалём Ордэну Пагоні, нададзеная дадатковая вайсковая адзнака.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці