Сацыёлагі: Беларуская асацыяцыя журналістаў — адна з найбольш вядомых праваабарончых арганізацый у Беларусі
31 кастрычніка 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Пра гэта гавораць вынікі сацыялагічнага даследавання групы кампаній “Satio”, якое было прэзентавана на ІV Беларускім праваабарончым форуме.
Удзел у апытанні прынялі 1000 чалавек ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Паводле вынікаў, сярод тых 14,5% рэспандэнтаў, якія ў прынцыпе чулі пра праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі, найбольшую вядомасць маюць:
• Беларускі Хельсінкскі Камітэт (43,3%),
• Беларуская асацыяцыя журналістаў (42,7%),
• Праваабарончы цэнтр «Вясна» (35,4%)
У топ кампаній па абароне правоў чалавека, якія памятаюць жыхары Беларусі, увайшла і кампанія БАЖ “За фрыланс”.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Кіраўнік польскага МЗС патлумачыў, чаму сярод вызваленых па абмену няма Пачобута
02.08.2024
У Капенгагене рыхтуюць выставу беларускага фатографа Сяргея Гапона
19.04.2024
1 студзеня дзень народзінаў адзначае за кратамі журналіст Ігар Карней. Яму спаўнілася 56 гадоў
01.01.2024
Чарговае папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў
04.03.2024