• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «СБ» пра пратэсны самвыдат: «празаходняя прапаганда» і «сетка інфадэверсантаў»

    Газета «СБ. Беларусь сегодня» апублікавала артыкул пра сетку самвыдатаўскіх рэгіянальных выданняў «Веснікі». Публікацыя аўтарства Людмілы Гладкай называецца «Про информационных экстремистов», і гэта далёка не адзіны зняважлівы выраз прапагандысткі на адрас стваральнікаў СМІ, якія транслявалі альтэрнатыўныя, адрозныя ад афіцыйных, меркаванні.

    «Веснікі» — гэта колішняя сетка абласных пратэсных газет, створаная ў верасні 2020 года. Іх друкавалі і распаўсюджвалі актывісты дваровых чатаў і лакальных ініцыятыў. У сакавіку 2022-га рэгіянальныя выданні абʼядналіся ў газету «Беларускі веснік». А ў снежні гэтая сетка самвыдату была прызнаная Міністэрствам унутраных спраў «экстрэмісцкім фармаваннем». Прычына відавочная: выданні распаўсюджвалі інфармацыю з незалежных крыніц. І, паводле меркавання Людмілы Гладкай, ставілі за мэту «умышленно дурить людей, накачивая их опасной лживой и заставляющей совершать преступления информацией».

    У кастрычніку 2022 года стала вядома пра затрыманне Андрэя Фаміна — ураджэнца Магілёва, які нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі газет «Веснікі». Тады ў «пакаяльным відэа», запісаным супрацоўнікамі міліцыі, Фамін прызнаваў, што меў дачыненне да сеткі самвыдата. Але актывісты ініцыятывы ByProsvet, якая займаецца распаўсюдам пратэснага друку, заявілі, што Фомін не меў доступу да акаўнтаў газет і не ведаў тых, хто распаўсюджвае іх у Беларусі.

    «Фомин из тех, кто закладывал в головы белорусов деструктив», — піша Гладкая. Таксама яна называе імёны і прозвішчы іншых людзей, нібыта датычных да выпуску «самвыдату». Паводле аўтаркі, гэта Лізавета Емельянава, аднакласніца Фаміна, якая разам з мужам, «сидя за границей, создала и руководила сетью инфодиверсантов». А таксама былыя карэктарка Ірына Стэльмах і вярстальшчык Эдуард Качан, якія «после задержания Фомина бежали в Польшу».

    Некалькі чалавек, затрыманых па справе «Веснікаў», ужо асудзілі. Гэта Павел Юхневіч, якога вінавацілі ў распаўсюдзе самвыдату, і дырэктар прыватнай друкарні Арцём Фядосенка. Іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага Кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч.3 арт.361 КК (распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць заклікі да дзеянняў, накіраваных на ўчыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Судовыя працэсы праходзілі ў закрытым рэжыме, вырак —кожнаму па 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

    Затрыманы Андрэй Фамін па-ранейшаму знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Паводле Людмілы Гладкай, хлопец раскайваецца ў тым, што быў «удзельнікам інфармацыйнай дыверсіі супраць сваёй краіны». На сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня» размешчана нарэзка відэаінтэрв’ю з Фаміным у жанры «пакаяльнага відэа», і аўтарка артыкула «Про информационных экстремистов» сцвярджае, што былыя «замежныя куратары» забыліся на хлопца, якім «пакарысталіся» дзеля транслявання заклікаў «громить улицы, взрывать и поджигать дома, машины. Передавать иностранным спецслужбам госсекреты и данные о людях».

    Чытайце яшчэ:

    У выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» прыйшлі сілавікі

    “Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

    Улады прызналі праект «Маланка Медыя» «экстрэмісцкім фармаваннем»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці