• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шуневіч: Аўтарызацыя ў інтэрнэце дысцыплінуе грамадства. За кожны ўчынак чалавек павінен адказваць + ВІДЭА

    Такое меркаванне ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» выказаў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, піша БелТА.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/szun1_170531-pzsuy-h6ajq.jpg

    На думку кіраўніка МУС, любая сацыяльная дзейнасць павінна адбывацца па пэўных правілах, калі гэтых правілаў няма, то адбываецца анархія, безуладдзе і прыніжэнне правоў, свабод і асобы грамадзяніна.

    «Калі такіх правіл няма, то яны павінны быць распрацаваны. Гэта маё меркаванне. Адказнасць за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў не важна ў якой сферы, вобласці або форме павінна наступаць, безумоўна. Аўтарызацыя ў інтэрнэце дысцыплінуе грамадства, карыстальнікаў у сетцы.

    Бо, давайце прызнаемся, інтэрнэт зараз — гэта зона абсалютна безадказных паводзінаў, выказванняў, меркаванняў, абраз, распаўсюджвання паклёпу, здзяйснення шэрагу канкрэтных крымінальных злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў. За кожны ўчынак чалавек павінен адказваць, асабліва калі ён парушае нечыя правы, інтарэсы. Зыходзячы з гэтага, лічу мэтазгодным, правільным і своечасовым вырашэнне пытання аб ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў гэтага працэсу. Гэта значыць ўсёдазволенасці ў нейкай ступені будзе пастаўлены бар’ер», — адзначыў Ігар Шуневіч.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці