• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік польскага МЗС патлумачыў, чаму сярод вызваленых па абмену няма Пачобута

    Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў пятніцу адказаў на пытанне, чаму падчас маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і Расіяй не вызвалілі беларускага палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута.

    «Я хацеў бы запэўніць вас, што працэдуры вызвалення іншых палітвязняў, беларускіх палітвязняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, ідуць іншым шляхам, — цытуе словы Сікорскага tvn24.pl. — Гэта ў маіх думках кожны дзень».

    Як вядома, падчас абмену ў Расію вярнуўся арыштаваны ў Польшчы ў 2022 годзе расійскі разведчык Павел Рубцоў. Варшаву аб гэтым прасіў Вашынгтон.

    Анджэй Пачобут — адзін з лідараў незалежнага Саюза палякаў. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года. За публікацыю пра падзеі верасня 1939-га журналіста абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце» — так улады ацанілі тое, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу. Таксама ў матэрыялах крымінальнай справы фігуравалі заявы журналіста ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкул пра задушэнне беларускіх пратэстаў у 2020‑м і тэкст 2006 года пра аднаго з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне.

    Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у «закліках да санкцый» і ў «распальванні сацыяльнай варожасці». КДБ РБ дадаў яго ў Спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Палітвязню прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся.

    Пра тое, што Польшча і Беларусь вядуць перамовы пра вызваленне Анджэя Пачобута, было вядома раней.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці