• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сталі вядомыя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі

    Пулітцэраўскую прэмію 2024 года атрымалі AP, New York­er, Times, Reuters, New York Times і расійскі апазіцыянер, аглядальнік Wash­ing­ton Post Уладзімір Кара-Мурза. Вынікі апублікаваныя на сайце прэміі.

    лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі 2024

    Уладзімір Кара-Мурза. Фота: Максім Грыгор’еў / TASS

    Сусветныя СМІ адзначылі, у прыватнасці, за расследаванні вытворчай імперыі Ілона Маска, публікацыі пра глабальны міграцыйны крызіс на мяжы ЗША і Мексікі, фотаздымкі і асвятленне канфлікту Ізраіль — Газа.

    Узнагароду атрымалі таксама аўтары Wash­ing­ton Post Дэвід Хофман, Джэры Шы і расійскі апазіцыянер, аглядальнік WP Уладзімір Кара-Мурза

    Кара-Мурза адзначаны ў намінацыі «Каментарый». Яго ўзнагародзілі за серыю калонак, якія ён напісаў для The Wash­ing­ton Post з расійскай калоніі. 

    Падчас абвяшчэння лаўрэатаў арганізатары прэміі падкрэслілі, што Кара-Мурза пісаў калонкі, усведамляючы ўсю небяспеку, але настойваючы на ​​дэмакратычнай будучыні Расіі. Усяго палітык напісаў сем калонак для амерыканскага выдання.

    Пулітцэраўская прэмія адна з самых прэстыжных прэмій ЗША ў галіне літаратуры і журналістыкі. Яна ўручаецца штогод у першы панядзелак мая ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці