• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стартаваў “перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды”

    Агітаваць за байкот забаронена «і можа карацца адміністрацыйнай адказнасцю», – нагадвае БелТА.   
     

    Кожны з чатырох зарэгістраваных кандыдатаў – Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч – маюць права на два бясплатныя выступы ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» і два бясплатныя выступы ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Працягласць выступу – да 30 хвілін.

    Гайдукевіч выступіць на тэлебачанні 15 і 25 верасня; на радыё – 23 верасня (6.10 — 6.40) і 30 верасня (6.10 — 6.40).

    Караткевіч выступіць на тэлебачанні 17 і 24 верасня; на радыё – 25 верасня (6.10 — 6.40) і 2 кастрычніка (6.40 — 7.10).

    Лукашэнка атрымаў час для выступу на тэлебачанні 16 і 23 верасня; на радыё – 23 верасня (6.40 — 7.10) і 30 верасня (6.40 — 7.10).

    Улаховіч выступіць на тэлебачанні 18 і 22 верасня; на радыё – 25 верасня (6.40 — 7.10) і 2 кастрычніка (6.10 — 6.40).

    Тэледэбаты пройдуць на тэлеканале «Беларусь 1» 3 кастрычніка, пачатак – у 17.00. Для гэтага адводзіцца 60 хвілін эфірнага часу.

    Кандыдаты маюць права бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў асобных беларускіх газетах. Аб’ём перадвыбарнай праграмы не можа перавышаць пяці машынапісных старонак (не больш як 10 тыс. знакаў з прабеламі пры камп’ютарным наборы). Пры апублікаванні перадвыбарных праграм захоўваецца чарговасць іх паступлення, якая вызначаецца на падставе асобнай рэгістрацыі ў рэдакцыях газет з пазначэннем даты і часу паступлення перадвыбарных праграм.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці