• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд у Брэсце прызнаў «экстрэмісцкай» старонку блогера Аляксандра Кабанава ў Instagram

    Адпаведнае рашэнне прыняла 19 лістапада 2024 года суддзя Ленінскага раёна Брэста Алена Кавальчук па прапанове мясцовай пракуратуры. Згаданая старонка ў Insta­gram ужо трапіла ў абноўлены Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    блогер Аляксандр Кабанаў

    Аляксандр Кабанаў. Фота: «Радыё Свабода»

    На гэты акаўнт блогера і былога палітвязня Аляксандра Кабанава падпісана зараз больш за 800 чалавек. Але апошняе паведамленне на старонцы было апублікаванае паўтара гады таму — у чэрвені 2023 года.

    У той жа дзень, 19 лістапада, суддзя Алена Кавальчук прыняла аналагічнае рашэнне ў дачыненні да Face­book-акаўнта пад назвай «Быць belarusam». Старонка таксама вельмі даўно не актыўная, апошняе паведамленне з’явілася ў лістападзе 2020 года.

    Паводле падлікаў праваабаронцаў, з улікам гэтых рашэнняў з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці ўжо ў 652 выпадках прызналі «забароненымі» тыя ці іншыя пратэсныя чаты, каналы, сайты ў інтэрнэце, а таксама кнігі.

    Між тым да лета 2020 года суды ў Беларусі рэдка прызнавалі носьбіты інфармацыі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Звычайна гэта было нешта звязанае з распаўсюдам гвалтоўных ідэй. Але, пачынаючы з ліпеня 2020 года, спіс у асноўным выкарыстоўваюць для палітычнай цэнзуры: туды ўключаюць інтэрнэт-рэсурсы незалежных медыяў, журналістаў і блогераў. А таксама пратэстныя відэа, чаты, каналы і інш.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці