• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістыка падчас вайны. Як украінскія медыя захоўваюць планку і якім досведам могуць падзяліцца з беларусамі. Сустрэча з Сяргеем Таміленкам

    9 кастрычніка Вільню наведае прэзідэнт Саюза журналістаў Украіны, рэдактар, інтэлектуал, заслужаны журналіст Украіны Сяргей Таміленка.

    Таміленка 2

    З першых гадзін поўнамаштабнага ўварвання Нацыянальны саюз журналістаў Украіны ўключыўся ў эвакуацыю і дапамогу журналістам і рэдакцыям медыя. Па ўсёй Украіне была створаная сетка Цэнтраў журналісцкай салідарнасці, запушчаныя шматлікія праграмы дапамогі.

    Украінскія журналісты гераічна працягваюць асвятляць падзеі ў сваёй краіне, нягледзячы на штодзённыя рызыкі, неўладкаванасць і істотныя праблемы з фінансамі ў ваенны час. Нягледзячы на гэта, Беларусь застаецца ў фокусе ўвагі ўкраінскіх медыя.

    Падчас сустрэчы з Сяргеем Таміленкам пагаворым пра тое:

    • якім досведам украінскія журналісты могуць падзяліцца з беларусамі;

    Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра запрашае калег і ўсіх зацікаўленых.

    Калі: 9 кастрычніка (чацвер), 19:00.

    Дзе: Цэнтр Вільні. Уваход вольны.

    Просім ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Беларускую асацыяцыю журналістаў і Саюз журналістаў Украіны яднае шматгадовае партнёрства.

    Многія гады мы разам супрацьстаім расійскай прапагандзе, падтрымліваем адно аднаго на міжнародных пляцоўках. У 2020‑м дапамогу для беларусаў збіралі ў Кіеве, а ў 2022‑м беларускія журналісты перадавалі ў Кіеў гуманітарную дапамогу і паўэрбэнкі для калег падчас атак на энергетычныя аб’екты. І гэта толькі невялічкая частка нашага доўгага сяброўства.

    27 вострых асколкаў — як напамін, што вайна не скончылася. У Вільні адкрылася выстава, прысвечаная ўкраінскім журналістам

    Журналісцкая салідарнасць — па-за адлегласцю!

    НСЖУ перадаў Беларускай асацыяцыі журналістаў сцяг адзінства

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 31 траўня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск наступнага раўнду праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    14.04.2026

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.