• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Тры здымкі на мяжы каштавалі фрылансеру Жукоўскаму 1 150 рублёў

    Намеснік начальніка Гомельскай мытні Васіль Чайкоўскі 15 траўня пастанавіў прызнаць вінаватым журналіста-фрылансера, сябра ГА “БАЖ” Кастуся Жукоўскага ў парушэнні часткі 1 артыкула 23.32 КаАП — “Парушэнне рэжыму ў пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь”, і аштрафаваў яго на 50 базавых велічыняў, альбо 1 150 рублёў.

    “Напрыканцы красавіка я вез з Украіны на ўласнай аўтамашыне бацькоў героя Нябеснай Сотні Ніну і Міхаіла Жызнеўскіх, грамадскага актывіста Віктара Рубцова, — распавёў Службе маніторынгу ГА «БАЖ»  Кастусь Жукоўскі. — У пункце пропуску “Новая Гута” мытнікі вырашылі правесці нам паглыблены дагляд, завярнулі ў адпаведны бокс. Трымалі там каля трох гадзінаў. Я сфатаграваваў у боксе на тэлефон сваю машыну і каля яе Жызнеўскіх, апублікаваў здымкі ў Face­book. Было проста шкада людзей сталага веку, са слабым здароўем, якіх трымалі разам са мною ў боксе паглыбленага дагляду столькі часу. Здымкі скарысталі некаторыя мэдыярэсурсы, у тым ліку і сайт «Радыё Свабода». За фотаздымкі мяне і абвінавацілі ў парушэнні рэжыму ў пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы”.

    У пастанове на штраф адзначаецца, што парушэнне выяўлена  4 траўня  аддзелам ідэалагічнай работы Гомельскай мытні “падчас  штодзённага маніторынгу СМІ і інфармацыйных рэсурсаў у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт”.  Бо вядзенне фізічнымі асобамі  фота- і відэаздымкаў у пунктах пропуску забаронена артыкулам 43 Закона “Аб дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь”.

    Вінаватым сябе Жукоўскі не лічыць, спасылаючыся на канстытуцыйнае права на атрыманне, захаванне і распаўсюд інфармацыі, паколькі здымкі датычныя яго асабіста і ягоных знаёмых і не ўтрымліваюць дзяржаўнай таямніцы.

    Сведкамі пры разглядзе адміністрацыйнай справы былі Ніна і Міхаіл Жызнеўскія, паказанні якіх ацэнены толькі ў плане пацверджання факта  фотаздымкаў Жукоўскім у боксе паглыбленага дагляду Рэспубліканскага пункта мытнага афармлення “Новая Гута”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.