Тыдзень Пранчака: ён судзіцца са «Звяздой», «Гродзенскай праўдай» і «СБ»
10 снежня 2019
На гэтым тыдні Судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда будзе разглядаць адразу тры справы, пазоўнікам па якіх выступае паэт Леанід Пранчак.
10 снежня запланаваны суд з выдавецкім домам «Беларусь сёння», 12 снежня — з «Гродзенскай праўдай», 13 снежня — са «Звяздой».
У чым сутнасць прэтэнзій?
Напрыклад, «Звязда» будзе адказваць за вершы Пранчака, апублікаваныя ў 2002–2007 гадах, у рубрыцы «Песню бярыце з сабой». На апошняй старонцы газеты друкаваліся ноты да вядомых беларускіх песень. Прычым верш-гімн «Красуй, Беларусь!» патрапіўся нават двойчы.
Цікава, што Пранчак ужо судзіўся з «СБ» за вершы з 2000‑х. Некалькі гадоў таму выдавецкі дом пагадзіўся выплаціць яму прыкладна 1800 рублёў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: старонка Аліны Коўшык у Facebook і «Будзьма беларусамi!» у Х
24.12.2024
Сеть магазинов косметики разместила в Instagram видео с ведущим, который уволился с БТ. После возмущения пропагандистов пост удалили
14.02.2024
«Мінская праўда» звярстала нумар з бел-чырвона-белым сцягам на першай паласе
21.06.2024
Супрацоўнікаў беларускіх дзяржСМІ рыхтуюць у ваенкары
19.08.2024