• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Беларусі наклалі арышт на маёмасць рэдактара Аршанскага незалежнага сайта

    Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», рашэнне накласці арышт на маёмасць Ігара Казмерчака прынята на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада. 

    Пра арышт кватэры рэдактар Аршанскага незалежнага сайта  orsha.eu Ігар Казмерчак даведаўся выпадкова: на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру. 

    Спадар Казмерчак распавёў праваабаронцам, што падставай для такога рашэння магла паслужыць крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), узбуджаная яшчэ ў 2022 годзе.

    Тады ж праваабаронцу абвясцілі ў міждзяржаўны вышук — гэта вышук у межах СНД, — а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах «Іх расшукаве міліцыя».

    Ігар Казмерчак — вядомы як журналіст, грамадскі і палітычны актывіст, праваабаронца, краязнаўца, прадпрымальнік. У 2021 годзе ён пакінуў Беларусь.

    Чытайце яшчэ:

    Дзень народзінаў за кратамі адзначае Ірына Леўшына, галоўны рэдактар БелаПАН

    Прэмію «Рэпарцёраў без межаў» атрымаў асуджаны ў сваёй краіне на пяць гадоў зняволення егіпецкі блогер

    У мінскай кватэры аналітыка і вядучага ютуб-праекта Сяргея Чалага сілавікі правялі ператрус

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці