У інтэрнэце галасуюць за беларускамоўнага каментатара фінальнага матчу Еўра-2016
4 ліпеня 2016
У інтэрнэце галасуюць за каментатара фінальнага матчу футбольнага чэмпіянату Еўропы. Такую магчымасць прапанаваў тэлеканал "Беларусь 5". На яго старонцы ў ВКонтакте ідзе адкрытае галасаванне. Карыстальнікам прапануецца выбраць кагосьці з 9 каментатараў.
Лідыруе Павел Баранаў, які матчы Еўра-2016 каментуе па-беларуску. За яго прагаласавалі больш за 3 тысячы чалавек альбо каля 40%. У Дзмітрыя Герчыкава больш за 1800 галасоў альбо амаль 24%. Астатнія каментатары набралі істотна менш галасоў. Паўдзельнічалі ў галасаванні ўжо амаль 8 тысяч карыстальнікаў інтэрнэту. Яно скончыцца 9 ліпеня.
Павел Баранаў. Фота: dinamo-minsk.by
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Міністэрства інфармацыі прызнала сайт REFORM.NEWS экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй
29.08.2024
BySol адкрыў збор на дапамогу Андрэю Гнёту
01.07.2024
Адкрыты збор на дапамогу цяжкахвораму беларускаму журналісту Вадзіму Доўнару
10.04.2024
Аліна Коўшык адмовілася каментаваць звальненне на «Белсаце»
03.12.2024