У ліпені хутчэй за ўсё сярод іншых тавараў даражэлі газеты
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Штодзённыя газеты разам з рысам і паслугамі міжнароднага турызму былі лідарамі па падаражэнні ў ліпені 2024 года. Гэта выявіў «Позірк», прааналізаваўшы дадзеныя Белстата.

Фота: pexels.com
Цэны на штодзённыя газеты ў Беларусі павялічыліся на 3,99% пры агульным росце спажывецкіх цэн за месяц на 0,03%.
За студзень-ліпень 2024 года цэны выраслі ў сярэднім на 3,42%. Нехарчовыя тавары падаражэлі— на 2,14%, паслугі — на 4,08%.
У тройку па падаражэнні сярод нехарчовых тавараў увайшлі штомесячныя часопісы. Цэны на іх узняліся на +14,29%.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў