• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільні судзяць юрыста Данелюса, якога абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць Беларусі

    У Віленскім акруговым судзе 2 кастрычніка пачаўся разгляд справы жыхара Вільні Мантаса Данелюса. Паколькі справа не зьяўляецца публічнай, суд праходзіць у закрытым рэжыме, са спасылкай на LRT піша «Радыё Свабода».

    Літоўскага юрыста Мантаса Данелюса вінавацяць у шпіянажы на карысьць Беларусі і ўзьдзеяньні на сведак. На першым паседжаньні ў разглядзе яго справы абвясьцілі абвінаваўчае заключэньне, паведамляе BNS. На працэсе прысутнічалі пацярпелыя.

    Данелюс знаходзіцца пад вартай, і на судовы працэс яго суправаджалі супрацоўнікі Службы грамадзкай бясьпекі Літвы.

    Як паведамляла LRT са спасылкай на пракуратуру, дасудовае расьсьледаваньне па факце шпіянажу было пачатае ў канцы верасьня 2022-га, пасьля атрыманьня абгрунтаваных зьвестак пра тое, што Данелюс нібыта з пачатку 2022 году зьбіраў дадзеныя, якія цікавяць беларускую выведку.

    Паводле вэрсіі сьледзтва, са студзеня 2022-га Данэлюс выконваў заданьні грамадзянкі Беларусі, якая супрацоўнічала зь беларускімі спэцслужбамі, зьбірала і перадавала цікавую для іх інфармацыю.

    «Пад выглядам валянтэрскай дзейнасьці Данелюс кантактаваў зь дзейнымі ў Літве арганізацыямі, якія аб’ядноўваюць дэмакратычную апазыцыю рэжыму Рэспублікі Беларусь, асобамі, якія пераехалі ў Літву пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году, каб каб пазьбегнуць арышту, пазбаўленьня волі або іншага судовага перасьледу», — цытуе LRT паведамленьне пракуратуры.

    З матэрыялаў сьледзтва вынікае, што Данелюс наведваў памяшканьні беларускіх апазыцыйных арганізацый, удзельнічаў у мерапрыемствах, зьбіраў і перадаваў інфармацыю аб іх дзейнасьці, праектах, крыніцах фінансаваньня, асобах, якія ўваходзяць у арганізацый.

    Паводле сьледзтва, грамадзянка Беларусі, якая супрацоўнічае зь беларускай выведкай і завэрбавала Данелюса, інструктавала яго аб мэтадах збору інфармацыі, якая цікавіць выведку замежнай дзяржавы, і тэхнічных сродках, якія будуць выкарыстоўвацца, а таксама мэтадах перадачы сабранай інфармацыі, патрабаваньнях бясьпекі ўзаемнай сувязі. Як піша LRT, вядзецца пра журналістку АТН, прапагандыстку Ксенію Лебедзеву.

    Мантасу Данелюсу пагражае ад 6 да 15 гадоў турмы.

    Чытайце яшчэ:

    Остаться в профессии. Вся помощь журналистам и медиа по одной ссылке

    Гайд по легализации и «паспортам иностранцев» в Литве и Польше

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці