• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Удзельнікаў праекта «Рудабельская паказуха» чакае новы суд

    Фігурантаў справы аб «экстрэмісцкім фармаванні» «Рудабельская паказуха» будуць зноў судзіць. На гэта звярнула ўвагу гомельская «Вясна».

    Суд над удзельнікамі «Рудабельскай паказухі» пачнецца 10 снежня ў Брэсцкім абласным судзе.

    Абвінавачваюць заснавальнікаў і аўтараў праекта «Рудабельская паказуха» Андрэя і Вольгу Павукоў, а таксама удзельнікаў гэтага праекта – фронтмэна метал-гурту Gods Tow­er Уладзіслава Наважылава, оперную спявачку і вядучыю Маргарыту Ляўчук, блогера Іллю Салянкова, арт-мэнэджара Аляксандра Чахоўскага.

    Паводле гомельскіх праваабаронцаў, артыкулы, якія ім ставяць у віну, практычна тыя ж самыя, што і ў папарэднім працэсе ў гэтым самым судзе над гэтымі самымі людзьмі: кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваннем» (артыкул 361–1 КК), фінансаванне «экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361–2 КК), распальванне варожасці (артыкул 130 КК), паклёп на Аляксандра Лукашэнку (артыкул 367 КК) і яго абразу (артыкул 3 ), абраза прадстаўніка ўлады (артыкул 379 КК), незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці (артыкул 203–1 КК).

    Дадаліся абвінавачанні ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў (артыкул 370 КК), пагрозе ў дачыненні да суддзі (артыкул 389 КК) і садзейнічанні «экстрэмісцкай» дзейнасці (артыкул 361–4 КК).

    Праваабаронцы мяркуюць, што гэта падобна на перагляд справы ў сувязі з пратэстам з боку пракуратуры.

    У чэрвені гэтага года ў Берасцейскім абласным судзе гэтым жа людзям ужо быў вынесены завочны прысуд. Блогера Андрэя Павука і яго жонку Вольгу прыгаварылі да 12 гадоў і 8 гадоў калоніі адпаведна.  Маргарыце Ляўчук, Іллі Салянкову, Уладзіславу Наважылаву далі ад 6 да 8 гадоў зняволення. Блогер і прадзюсар Аляксандр Чахоўскі быў завочна арыштаваны на 3 месяцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці