Уладальніка сайта s13.ru зноў не выпусцілі на волю
Журналіста Сяргея Чабоцьку трэці раз запар асудзілі да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак за распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў», — заўважыў Hrodna.life.
Уладальнік гродзенскага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька на волю не выйшаў: яго трэці раз запар асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Прычым яго судзілі яшчэ 22 лістапада ў судзе Ленінанскага раёна Гродна па абвінавачанні ў распаўсюджвані «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. З таго ж дня сайт перастаў абнаўляцца, а 25 кастрычніка яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да «экстрэмісцкай дзейнасці» або прапагандуе такую дзейнасць).
Сайт і сацсеткі праекта не абнаўляюцца з 23 кастрычніка.
Другі раз журналіста, не выпускаючы на волю, асудзілі 6 лістапада паводле часткі 1 артыкула 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).
30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі цяпер знаходзіцца 36 прадстаўнікоў медыяў.