• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскі абласны суд пакінуў штрафы Алене Шабуні і Вячаславу Лазараву ў сіле

    Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова здолела разгледзець касацыйныя скаргі двух незалежных журналістаў прыкладна за 10 хвілін.

    Пэўна, атрымалася б і хутчэй, каб Алена Шабуня не заявіла хадайніцтва пра адвод суддзі, выказаўшы сумневы ў верагоднасці аб’ектыўнага разбору справы. Але адвод Святлана Іванова палічыла беспадстаўным і не звярнула ўвагу на аргументы, выкладзеныя ў скаргах журналістаў.

    На думку праваабаронцы Паўла Левінава, два з гэтых аргументаў — найбольш важкія.

    “Суд ізноў паказаў, што яму напляваць на міжнароднае права, на міжнародныя абавязкі: пастанову пакінуў у сіле, нібыта таму, што яна грунтуецца на нормах нацыянальнага заканадаўства. І людзі засталіся прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці толькі за тое, што ажыццяўлялі сваё права на свабоду меркаванняў”, — лічыць праваабаронца.

    У скаргах Шабуні і Лазарава таксама звярталася ўвага, што пакаранне за выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ паводле артыкула 22.9 КаАП супярэчыць  заканадаўству ўжо таму, што здымкі сюжэта, за які пакаралі журналістаў, адбываліся больш як за два месяцы да разгляду ў судзе першай інстанцыі. Але суддзя абласнога суда Святлана Іванова пакінула пастанову Наваполацкага райсуда без зменаў.  Алене Шабуні і Вячаславу Лазараву давядзецца сплаціць штрафы — па 25 базавых велічынь (637,5 рублёў) кожнаму, прызначаныя за відэасюжэт на тэлеканале “Белсат” пра аварыю на наваполацкім заводзе “Палімір”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці